Куцця – цэнтральная страва святочнай вячэры напярэдадні Калядаў.
Варыць яе можна з рысу, пшаніцы, ячных круп. Аднак традыцыйным варыянтам лічыцца менавіта з пшаніцы. Галоўнае, каб куцця была поснай.
Раней для куцці зерне пшаніцы пераціралі ўручную, каб аддзяліць знешнюю абалонку, пасля замочвалі ў халоднай вадзе на ноч, раніцай дадавалі ваду і варылі ў гаршчэчку.
Каб такая страва была больш смачнай, у яе дадаюць штосьці салодкае, напрыклад, мёд, курагу, мак, арэхі.
Як ядуць куццю
Традыцыйна куццю ядуць з узварам. Гэта напой з сухой садавіны і ягад, часам у які дадаюць мёд. Узвар можна не варыць, а настойваць.
Узвар можна замяніць кісялём альбо макавым малаком. Для гэтага заліваюць мак кіпенем і пакідаюць на паўгадзіны. Затым зліваюць ваду, расціраюць мак качалкай да з’яўлення белага малачка. Прыгатаванне гэтай стравы дадае клопату гаспадыні, аднак яна вельмі смачная.
Сёння ў праваслаўных – посная куцця, на стале павінна быць 12 страў
Лімоны і перац падаражэлі больш чым напалову – як памяняліся цэны на рынку за год
Міжнароднае абазначэнне беларускага рубля мяняецца з BYR на BYN
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990