У адказ на пытанне чытача “РГ” начальнік парку адказвае пра планы па набыцці атракцыёнаў.
Чытач “РГ” напісаў у рэдакцыю ліст: “Пасля “Дажынак”, якія ўпрыгожылі горад сонца, прайшло не так і шмат часу. Але цяпер горад пакрысе пачынае ператварацца ў горад банкаў і гандлёвых цэнтраў.
А ў гарадскім парку вельмі мала механічных атракцыёнаў. Горад вялікі, дзяцей многа, а ў парку зусім мала забаў. Даводзіцца вазіць дзяцей на атракцыёны ў Мінск. Я як жыхар хачу спытацца, што плануецца ў гэтым накірунку. Цяжкія часы бываюць заўсёды, але і людзі хочуць жыць. Міхась.”
На пытанне Міхася адказвае начальнік маладзечанскага парку культуры і адпачынку імя Перамогі Аляксандр Фалей:
– Афіцыйна пра сваю навінку мы паведамім у дзень адкрыцця новага сезона, 1 мая. Пакуль трымаем назву атракцыёна ў таямніцы. Але ён дакладна распачне працу, мы яго ўжо набылі. Пасля лютага будзем разглядаць, што набыць яшчэ.
Варта ўлічваць, што атракцыёны мы набываем за ўласныя сродкі “Камунальніка”. У сакавіку будзем больш дакладна ведаць пра свае планы на новы сезон.
Як кравецкая справа дапамагла прайсці вайну Івану Капцюгу з Вілейкі
Для дзяцей аднаго з маладзечанскіх інтэрнатаў стварылі гульнявы пакой (Фота)
Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка
Адпачываем на выхадных. Кіно: вы гатовы выжыць для помсты ці рызыкнуць жыццём і адгадаць, хто мафія?
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990