У 2015 годзе ў Вілейскім раёне нарадзілася 481 дзіця.
Самымі папулярнымі імёнамі для іх сталі:
Дзяўчынкі
1. Ксенія –16
2. Анастасія – 15
3. Паліна – 13
4. Дар’я, Кацярына, Марыя, Сафія – па 12.
5. Ульяна – 11.
Называлі бацькі сваіх нашчадкаў такімі рэдкімі імёнамі як Анета, Багдана, Васіліса, Лейла, Ніколь, Алівія.
Хлопчыкі
1. Максім – 14
2. Арцём – 11
3. Іван, Мацвей, Мікіта, Цімафей – па 10
4. Аляксандр, Аляксей, Ягор – па 9
5. Данііл, Ілья, Раман, Яраслаў – па 8
Па адным хлопчыку назвалі так: Усевалад, Яфім, Герман, Дамір, Ісмаііл, Мірон, Платон, Радзівон. Расце на Вілейшчыне і Макс.
Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вольга Мароз.
Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка
Зімовыя пейзажы раніцы на Валожыншчыне (Фота)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.
Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.
У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.
З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990