16 студзеня ў 12 дня таварыства “Тутэйшыя квэсты” сумесна з раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча праводзіць квэст у дзвюх дзеях: “Маладзечанскія Кірыл і Мяфодзій”.
Падчас першай часткі вы даведаецеся пра жыццё і дзейнасць гісторыка, археолага, фалькларыста, літаратуразнаўцу, краязнаўцу Генадзя Каханоўскага.
Пра яго раскажа пісьменнік, краязнаўца, заснавальнік “Беларускай хаткі”, укладальнік фаліянта “Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак” Міхась Казлоўскі.
Адрас: Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 121 (бібліятэка “Верасок”)
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна ў суполцы http://vk.com/pravintccvest альбо па тэлефоне: (8029) 53-53-105.
Даведка “РГ”. Нарадзіўся Генадзь Каханоўскі 8 студзеня 1936 года ў вёсцы Дамашы. Вучыўся ў Лебедзеўскай сярэдняй школе, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне. Тут прайшоў шлях ад навуковага супрацоўніка да дырэктара музея, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Узбагаціў фонды музея шматлікімі экспанатамі, сярод якіх ёсць выключна рэдкія. У 1982 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Напісаў больш за дзесяць кніг, каля тысячы публікацый, шмат артыкулаў для энцыклапедычных выданняў. Пайшоў з жыцця 15 студзеня 1994 года.
Генадзь Каханоўскі – памяці выток, наш гонар і сумленне…
Жонка Генадзя Каханоўскага: пра яго цяжкае дзяцінства, пра сямейныя “гыр-гыр”, пра бясконцыя вяселлі