У ім сабраныя вершы разнастайныя: пра вайну, каханне і сям’ю, любоў да Вілейкі і Беларусі…
Нядаўна адбылася прэзентацыя кнігі. У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся супрацоўнікі, удзельнікі літаратурнай гасцёўні “Дамінанта душы” і іншыя аматары паэзіі.
Найперш пазнаёмілі з героем урачыстасці і зборнікам вершаў. Барыс Флоравіч расказаў пра жыццёвы і творчы шлях, прачытаў вершы. Працягнулі знаёмства з яго творчасцю бібліятэкары і госці мерапрыемства.
У гэты дзень гучалі не толькі вершы паэта. Клаўдзія Дубовік прысвяціла аўтару зборніка свой верш.
Цёпла і душэўна расказвалі пра Барыса Манцэвіча Антаніна Гарчакова, Галіна Капцюг, Вольга Коласава, Таццяна Захарыч і іншыя.
Паэт Уладзімір Цанунін падарыў герою ўрачыстасці свой зборнік вершаў і разам з Таццянай Захарыч праспяваў песню ў яго гонар.
Зборнік “Эстафета” ў падарунак ад аўтара і з яго аўтографам атрымалі на памяць многія ўдзельнікі.
– Сустрэча атрымалася вельмі цёплая і прайшла на адным дыханні, – кажа загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Людміла Тонкавіч. – Асабліва ўразіла выступленне Барыса Флоравіча: як ён шчыра і душэўна расказваў пра сваю сям’ю, Радзіму, родную беларускую мову. Недарэмна па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі казалі шмат цёплых слоў і аўтару, і супрацоўнікам бібліятэкі.
Даведка “РГ” Барыс Манцэвіч нарадзіўся ў 1932 годзе ў сям’і беларускіх настаўнікаў на Мёршчыне. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі філфака БДУ ў 1957 годзе працаваў на розных журналісцкіх пасадах у вілейскай і бярэзінскай раённых газетах. Жыве ў Вілейцы.
Пасярод зімы акунуцца ў лета прапануюць на выставе ў Вілейскім музеі
Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму