Ад 12 студзеня начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама прызначалі Алесю Лукоўскую.
Яна вучылася ў школе №11 Маладзечна. Скончыла ў 2004 годзе Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (факультэт французскай мовы).
Працавала настаўніцай французскай мовы ў школе №11. Пасля заняла пасаду першага сакратара Маладзечанскага райкама ГА БРСМ.
У 2013 годзе стала намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Былы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Рамановіч 27 лістапада пайшоў у адстаўку ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”.
У Маладзечанскім аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі змяніўся кіраўнік
15 гісторый 15 Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015”