15 студзеня ў Палацы культуры адбудзецца юбілейны вечар. Прымеркаваны ён да 35-гадовага юбілею Палаца.
На свята запрасілі былога саліста “Песняроў” Валерыя Скаражонка, групу “Браты Славяне”, ансамбль казацкай песні “Бацька Атаман”. Таксама ў праграме творчыя выступленні працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Вілейшчыны, паведаміла намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.
Пачатак – а 18:00. Уваход платны.
А 17 студзеня ў Палацы культуры ў 15:00 адбудзецца дабрачынны святочны канцэрт “Святло Ражства Хрыстова”. Ён ужо стаў традыцыйным для Вілейкі.
Выступяць царкоўныя хары з Вілейка і Мінска, мастацкія калектывы ўстаноў культуры і адукацыі райцэнтра.
Перад пачаткам канцэрта на другім паверсе пройдуць выставы духоўнай літаратуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з вілейскай гімназіі №2 і цэнтра эстэтычнага выхавання.
Уваход вольны.
Рэпертуар на 15-21 студзеня ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў