Ад 11 па 14 студзеня ў Вілейскім дзяржаўным каледжы адбыўся трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы і астраноміі.
У ёй прынялі ўдзел больш за 80 лепшых фізікаў і астраномаў Мінскай вобласці.
Прызёрам алімпіяды стаў вучань Даўгінаўскай сярэдняй школы Дзяніс Яскевіч. Яго веды ў галіне фізікі ўзнагародзілі Дыпломам трэцяй ступені.
Падрыхтаваў Дзяніса педагог Уладзімір Малашэвіч. Яны прадставяць наш рэгіён на наступным этапе алімпіяды.
Удзельнікі алімпіяды. Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.
У суботу прыйдзе новы цыклон, ён павялічыць вышыню снежнага покрыва на 10-15 сантыметраў
У свежым нумары “РГ”: у Вілейцы вынеслі першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд (падрабязнасці)
Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: ці змяняецца жыццё з маразамі?