Учора, 14 студзеня, у дзве гадзіны дня на аўтадарозе Р-48, паблізу Гудагая, адбылося лабавое сутыкненне.
Кіроўца аўтамабіля “Форд” на закругленні дарогі па незразумелай пакуль прычыне апынуўся на сустрэчнай паласе руху УАЗа.
У выніку ДТЗ 31-гадовы мужчына, кіроўца іншамаркі, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
На дадзены момант ёсць здагадка, што загінулы адцягнуў увагу на некалькі секунд ад кіравання і аўтамабіль, на задніх колах якога ўстаноўленыя летнія шыны, вярнуцца ў сваю паласу ўжо не змог.
Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў
Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу
Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б.
Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.
У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.
Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.
Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731