Паводле яго слоў, вышыня снежнага покрыва па краіне, як мяркуецца, павялічыцца на 10-15 сантыметаў. Снег будзе ісці па ўсёй краіне, але цэнтр цыклона будзе знаходзіцца над Гомельскай вобласцю.
У гэты дзень у краіне плануюць аб’явіць аранжавы ўзровень небяспекі.
– Такога ўраганнага ветру не будзе, як пры “Хаўеры” (цыклон 2013 года, які адносіцца да найвышэйшага, чырвонага, узроўню небяспекі), калі ён дасягаў 25 м/с, але ўсё роўна будзе мяцеліца і парывы да 14 м/с, – расказаў Рабаў.
На большай частцы Беларусі ў суботу снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, па паўднёвым усходзе – наліпанне мокрага снегу і галалёд, парывісты вецер. Тэмпература паветра па краіне будзе кантрастнай – ноччу ад -2 па поўдні да -15 па поўначы, днём чакаецца ад 0 да -2 па поўдні да -10 па поўначы.
У нядзелю цыклон пачне сыходзіць, яго ўплыў на Беларусь яшчэ захаваецца, але надвор’е наладзіцца і будзе ўжо больш спакойным.
Спецыяліст таксама адзначыў, што ў новага цыклона пакуль няма назвы, бо імя прысвойваецца Свабодным інстытутам Берліна непасрэдна пасля ўтварэння цыклона. Мяркуецца, што цыклон з’явіцца на метэаралагічных картах у пятніцу.
“Наша Ніва” паводле БелаПАН.
У свежым нумары “РГ”: у Вілейцы вынеслі першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд (падрабязнасці)
Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: ці змяняецца жыццё з маразамі?
Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў