Чацвёрты міжнародны конкурс-фестываль “Славянскія сустрэчы” праходзіў у Мінску з 9 па 11 студзеня.
У ім удзельнічалі юныя выканаўцы з Беларусі, Азербайджана, Расіі і Кітая.
Сярод лаўрэатаў конкурс-фестывалю – юныя скрыпачы, навучэнцы Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў.
У намінацыі “сольнае інструментальнае выканальніцтва” Яну Мучынскую ўзнагародзілі дыпломам лаўрэата трэцяй ступені, а Аль-Хлейфат Амраан стаў лаўрэатам другой ступені.
У намінацыі “інструментальныя ансамблі” ўзорны ансамбль скрыпачоў “Камплімент”стаў лаўрэатам першай ступені. Таксама граматамі адзначылі выкладчыкаў, якія падрыхтавалі пераможцаў – Таццяну Жук і Святлану Ражко, паведаміла дырэктар школы мастацтваў Наталля Сліжова.
– Гэта было сапраўднае свята для дзяцей. Узровень ўдзельнікаў конкурсу быў вельмі высокі. Журы складалася з выдатных дзеячаў культуры Беларусі і дастойна ацаніла кожнага ўдзельніка, – дадала Таццяна Жук. – А ўзорны ансамбль скрыпачоў “Камплімент” прыняў удзел у гала-канцэрце, які праходзіў на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады.
Злева – Аль-Хлейфат Амраан і Яна Мучынская. Фота забяспечана Таццянай Жук.
Пройдзе вечар-успамін, прысвечаны Генадзю Каханоўскаму
Адпачываем на выхадных. Кіно: настальгія па савецкім дзяцінстве ці як выжыць у апакаліпсе
Юбілейны вечар і дабрачынны святочны канцэрт пройдуць у Вілейскім Палацы культуры