Гурт “Navi” запускае акцыю “Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!” у падтрымку сваёй беларускамоўнай песні “Гэта Зямля”, з якой 22 студзеня выступіць у фінале нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне-2016”.

“Беларуская – адна з найбольш мілагучных моў Еўропы, якую, калі чуеш, так і хочацца нешта заспяваць. Толькі чамусьці за 12 гадоў удзелу Беларусі ў Еўрабачанні, нашыя прадстаўнікі не выканалі ніводнай песні па-беларуску!

Давайце зробім так, каб беларуская мова і песня нарэшце загучалі на ўвесь свет. Давайце падзелімся з гэтай Зямлёй нашымі словамі, такімі шчырымі, мілагучнымі і дарагімі кожнаму беларусу!” – заклікаюць арганізатары.

Сёлета гурт “Navi” мае шанец упершыню заспяваць па-беларуску на Еўрабачанні-2016 у Швецыі. Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць толькі гледачы з дапамогай тэлефоннага і СМС-галасавання падчас трансляцыі фінальнага шоу, якое будзе паказанае ў прамым эфіры на “Беларусь 1” і “Беларусь 24”, а таксама ў рэжыме online на сайтах tvr.by і eurovision.tv. Пачатак тэлевізійнага канцэрта ў 22:00.

Падтрымаць акцыю “Я за беларускую мову на Еўрабачанні 2016!” можна чатырма спосабамі:

1. Распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках і СМІ: тут падрыхтаваныя афішы і відэа, якія можна спампаваць і размяшчаць у інтэрнэце: на сайтах, аватарках, у блогах, розных сацыяльных сетках.

2. Плакаты і флаеры: падрыхтаваныя для акцыі малюнкі можна раздрукаваць і павесіць у школах, універсітэтах, крамах ці любых іншых грамдскіх месцах.

3. Удзел у конкурсе #06navi альбо “Чаму я хачу каб гурт “Navi” паехаў на Еўрабачанне-2016″. Арганізатары заклікаюць удзельнікаў пісаць пра гэта ў сацыяльных сетках, дадаючы хэштэг #06navi.

Па хэштэгу #06navi “Navi” абярэ самую цікавую і самую папулярную прычыны, а іх аўтары змогуць 22 студзеня трапіць у групу падтрымкі “Navi” на фінале адборачнага “Еўрабачання” ды яшчэ атрымаюць запрашальнікі на сольны канцэрт гурту 14 лютага ў клубе “Re:Public”.

4. 22 студзеня ў фінале адборачнага тура “Еўрабачання-2016” галасаваць за №6 – гурт “Navi” з песняй “Гэта Зямля”.

.

“Натхняй сваёй гісторыяй здароўя”. Барыс Прадуха: Быць здаровым, каб здзейсніць задуманае за сваё адзінае жыццё

Курс долара перавысіў 20100 рублёў, еўра – амаль дасягнуў 22000 рублёў

Як не патрапіць падчас дэнамінацыі ў кіпці махляроў. Прэцэдэнт ужо ёсць