Адмыслова дзеля гульні “Розум-шоу” з Мінска прыедзе ўладальнік Крыштальнай савы Павел Свярдлоў. Ён будзе вядучым гульні.
Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 24 студзеня.
Як паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Закрэўская, пачатак а 15 гадзіне.
Удзел бясплатны. Але ахвотных просяць загадзя зарэгістравацца па тэлефоне (80176) 76-06-56 ці (8033) 669-12-18.
Мерапрыемства ладзіць Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка. Яно пройдзе ў канферэнц-зале бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок”.
Падчас квэста ўдзельнікі прайшлі месцамі Генадзя Каханоўскага (+Фота)
Скарыстайце апошні шанец пачараваць! Варажба ад “РГ”: загадайце лічбу ад 1 да 24
Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)