Не абыдзецца і без снегападаў, але яны будуць ужо не такімі працяглымі і інтэнсіўнымі.
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
У першую палову тыдня надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты.
Да пятніцы ў краіне пройдзе снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. У аўторак у асобных раёнах туман, шэрань.
Пачынаючы з пятніцы, атмасферны ціск пачне расці, у краіну пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночных шырот. Маразы ўзмоцняцца. У выходныя марознае надвор’е захаваецца.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
19 студзеня |
ад -7 да -13, пры праясненнях ад -14 да -19 |
ад -4 да -10 |
20 студзеня |
ад -7 да -14, пры праясненнях да -19 |
ад -5 да -12 |
21 студзеня |
ад -7 да -14, пры праясненнях ад -15 да -17 |
ад -5 да -12, месцамі да -14 |
22 студзеня |
ад -11 да -18, пры праясненнях ад -19 да -23 |
ад -7 да -14, месцамі да -16 |
Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне
Самым халодным днём на гэтым тыдні ў рэгіёне было 21 студзеня 1968 года ў Вілейцы – -29,7. А самым цёплым днём было 19 студзеня 2007 года ў Валожыне, тэмпература паветра прагрэлася да +8, у Ашмянах было +7,9.
У Ашмянах самым халодным днём было 19 студзеня 2006 года, слупок тэрмометра апусціўся да -25,5. У Валожыне ў гэты дзень было -28,1.
Паводле “Нашай Нівы”.
Вілейкія краязнаўцы зрабілі другі выпуск гадавіка “Вілейскі павет”
Стартавала акцыя “Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!”