Каля двух гадзін дня на вадаёме ў Насілаве не сказаць, што шматлюдна. Але людзі пад’язджаюць на машынах, хуценька распранаюцца, акунаюцца і зноў хаваюцца ў машыны.
Палонка ў Насілаве выглядае так.
Дальнабойшчык Алег гаворыць, што імкнецца штогод трапіць на які-небудзь вадаём, каб акунуцца.
– Першае ўражанне, калі акунаешся ў ваду, – прызнаецца мужчына, – быццам цябе жарам абдалі.
Прыехаў Алег да вадаёму разам з жонкай. Але яе акунуцца так і не ўгаварыў.
Такія працэдуры даюць Алегу зарад бадзёрасці на ўвесь год.
Тыя, хто ўжо акунуўся, расказваюць, што вельмі нязручна зробленая палонка. Без дапамогі з яе выбрацца цяжка. Лёд вельмі слізкі.
Таму, раяць бывалыя, прыязджайце да палонкі разам з сябрамі, роднымі, каб было каму вам падаць руку.
Для Дзмітрыя сёлетняе акунанне першае.
– Як адчуванні?
– Быццам нанова нарадзіўся. Здорава!
Пасля акунання можна і гарачага чаю папіць.
Фота Аляксандра Манцэвіча і Наталлі Тур.