Акцыю “Тут жыве ветэран” ініцыяваў Беларускі фонд міру. Але спачатку не было ідэі рабіць шыльды менавіта па-беларуску. Актывіст Алесь Раткевіч з Чысці падчас сустрэчы са старшынёй праўлення Беларускага фонду міру Максімам Місько патлумачыў, што варта зрабіць надпіс на шыльдах на беларускай мове. Да яго парады прыслухаліся.
Алесь Раткевіч адзначыў, што мерапрыемства прайшло вельмі цёпла і нават па-сяброўску шчыра.
Акцыя “Тут жыве ветэран” накіраваная на прыцягненне ўвагі да тых, хто змагаўся з фашызмам. Аляксандр Кажура стаў першым удзельнікам акцыі.
Шыльду ўсталёўвалі навучэнцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
У межах акцыі фонду запланавана абысці ўсіх ветэранаў, якіх засталося каля 12 тысяч. Арганізатары плануюць закончыць акцыю да 9 мая.
Фота Аляксандра Раткевіча.
Фота Аляксандра Раткевіча.
Фота Аляксандра Раткевіча.
Фота Аляксандра Раткевіча.
Фота Аляксандра Раткевіча.
Жыхары Новай Гуты сабралі грошы на мемарыял для аднавяскоўцаў, якія не выжылі ў вайну
Як кравецкая справа дапамагла прайсці вайну Івану Капцюгу з Вілейкі
Сваячка вязня лагера “Шталаг-342” пра брата дзядулі даведалася ў сне