Навукоўцы Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута Майкл Браўн і Канстанцін Батыгін прывялі доказы існавання гіганцкай планеты Сонечнай сістэмы, маса якой прыкладна ў дзесяць разоў перавышае масу Зямлі.
Як адзначаецца ў артыкуле навукоўцаў у выданні Astronomical Journal, планета знаходзіцца прыкладна ў 20 разоў далей ад Зямлі, чым Нептун, і яе ўдалося выявіць пры вывучэнні руху малых нябесных цел у далёкім космасе.
Як адзначыў Майкл Браўн, якога цытуе часопіс Science, у існаванне «планеты Х» мала хто паверыць, не ўбачыўшы яе ў тэлескоп, аднак сучасная оптыка гэтага дазволіць не можа.
– Пакуль гэта толькі гіпотэза, аднак патэнцыйна вельмі моцная гіпотэза, – сказаў ён.
Раней самай аддаленай планетай Сонечнай сістэмы лічыўся Плутон, аднак у 2006 годзе на асамблеі Міжнароднага астранамічнага саюза было вырашана пазбавіць Плутон статусу планеты і даць яму вызначэнне “карлікавай планеты”.
“Наша Ніва” паводле bbc.com.
У свежым нумары “РГ”: Валожын – гэта другая Адэса, калі ехаць туды на ЛАЗе
Валянцінка ручной работы можа дапамагчы двухгадовай Ганначцы атрымаць шанец на выздараўленне
Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае
Выбіраем пераможцу конкурсу “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя”