Яна так і называецца – “Фарбы лета”. Адкрылася персанальная выстава Наталлі Табушавай у выставачнай зале імя Сілівановіча 15 студзеня.

29-гадовая мастачка з Мінска прадставіла на выставе 15 прац. Пераважна гэта нацюрморты і партрэты.

–   Выстава недарэмна называецца “Фарбы лета”. Тут такія яркія фарбы: жоўтыя, чырвоныя, – кажа навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей. – На карцінах можна пабачыць дзьмухавец, кветкі, што нагадваюць нам пра лета, яблыкі, якія бы захавалі пах ранняй залатой восені. А адным палатне цвіце каштан.

Цэнтральная карціна выставы – “Аўтапартрэт з Майстрам (Маем Данцыгам)”.

Юныя наведнікі знаёмяцца з карцінай “Аўтапартрэт з Майстрам (Маем Данцыгам)”. Фота забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Юныя наведнікі знаёмяцца з карцінай “Аўтапартрэт з Майстрам (Маем Данцыгам)”. Фота забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Гэта карціну Наталля Табушава намалявала да юбілею народнага мастака Беларусі. Твор стаў лепшым у своеасаблівым аглядзе, і яго доўгі час паказвалі на тэлебачанні як застаўку да праграм пра мастака.

На адкрыццё выставы прыехала мама мастачкі – архітэктар Людміла Луцэвіч. Яна працавала і працуе над рознымі праектамі па добраўпарадкаванні Вілейкі, яе ўзнагароджвалі на адкрыцці брамы-капліцы ў гонар загінулых воінаў Першай сусветнай.

Расказала мама пра Наталлю, што цяга да малявання з’явілася ў яе яшчэ ў маленстве: яшчэ не умела гаварыць, а імкнулася трымаць у руках аловак і штосьці намаляваць.

Пабачыць карціны Наталлі Табушавай і разам з імі акунуцца ў лета віляйчане змогуць да сярэдзіны лютага.

Фота забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Фота забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Даведка “РГ”  Наталля Табушава – мастак і магістр мастацтвазнаўства. Лаўрэат міжнародных конкурсаў і прэміі Мінскага гарвыканкама, аўтар і кіраўнік пленэра “Дух гісторыі”.

Правяла сем персанальных выстаў. Яе творы знаходзяцца ў фондах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША.

Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае

Рэпертуар на 22-28 студзеня ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

Віляйчанка прэзентуе кнігу пра вёску Багданава