Паводле яе слоў, 92-гадовы Перэс шпіталізаваны ў адну з бальніц Тэль-Авіва для правядзення абследавання.

14 студзеня палітыку была зроблена аперацыя на сэрцы, а праз пяць дзён ён быў выпісаны з бальніцы, піша Бі-бі-сі.

Шымон Перэс нарадзіўся ў 1923 г. у Вішневе (сёння Валожынскі раён), у 1934 г. эміграваў у Палесціну. А ягоная стрыечная сястра жыла ў ЗША, стаўшы вядомай актрысай Лоран Бэкал.

Перэс займаў пасаду прэзідэнта Ізраіля з 2007 па 2014 год. Ён таксама некалькі разоў узначальваў міністэрства абароны Ізраілю, міністэрства фінансаў, міністэрства сувязі, МЗС, МУС і іншыя ведамствы.

У 1994 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру разам з прэм’ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам.

Паводле “Нашай Нівы”.

Экс-прэзідэнт Ізраіля, родам з Валожыншчыны, Шымон Перэс выступіў з прамовай, у якой даў надзею Украіне і Беларусі

Найвышэўшую ўзнагароду ЗША прэзідэнт Абама ўручыў ураджэнцу Валожыншчыны Шымону Перэсу

“У школе ён быў проста Сёма Перскі”

Сямейныя фатаграфіі Перскіх

Каляндар: 77 гадоў Ігару Лучанку, 92 гады Шымону Пэрэсу

Прэзідэнт Ізраіля не прыехаў у Вішнева да свайго 90-годдзя, прыслаў дачку

Шымон Перэс адсвяткуе дзень нараджэння на радзіме