“Калядны кубак” па валейболе сярод мужчынскіх каманд прайшоў 22-23 студзеня.
Прынялі ўдзел пяць камандаў з Вілейшчыны. Гулялі яны па кругавой сістэме.
Першае месца заваявала каманда Вілейскай ЖКГ, яна не прайграла ніводнай сустрэчы.
Тры каманды набралі па шэсць ачкоў. Уладальнікі другога-чацвёртых месцаў вызначаліся па розніцы выйграных і прайграных партый. Лепшая яна аказалася ў каманды Энергазбыту, якая заняла другое месца. На трэцім месцы – “Першы Беларускі”.
Прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях занялі чацвёртае месца. Пра ўсё гэта расказаў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.
Каманда Вілейскай ЖКГ. Фота забяспечана Аляксандрам Вайдам.
Выбіраем пераможцу конкурсу “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя”
Футбаліст з Маладзечна падпісаў кантракт з камандай вышэйшай лігі