На гэтым тыдні кінатэатры прапануюць прэм’еры студзеня, таму гледачы маюць магчымасць паглядзець тое, што яшчэ не паспелі. Галоўнае, каб кіно адпавядала і вашаму настрою, і вашай кампаніі.
Тры выдатныя карціны ідэальна ўпішуцца для адпачынку з дзецьмі ці паходу ў кіно ўсёй сям’ёй.
Звадзіце ў кіно дзяцей
Дзетак ад самага маленькага ўзросту захопіць яскравы і вясёлы мультфільм “Кунг Фу Панда 3”. У ім ёсць павучальныя тэмы, ён знаёміць з азіяцкай культурай, а баявыя сцэны захапляюць гледача. Гумар зразумелы і мяккі – таму можаце браць і свайго дашкольніка, і атрымліваць асалоду самі.
Кадр з фільма. Фота wallpapershome.ru.
Калі выбіраецеся ў кіно ўсёй сям’ёй, абірайце расійскі мульцік “Іван Царэвіч і Шэры Воўк 3”. Тут і інтрыгуючыя прыгоды, і яркая карцінка, а гумар часам накіраваны не столькі на дзяцей, колькі на іх бацькоў.
Для паходу з дзецьмі пераходнага ўзросту варта спыніць выбар на фільме пра савецкае дзяцінства “Маё піянерскае 2”. Бацькі пранікнуцца антуражам свайго дзяцінства, а дзеці ўбачаць узор узаемаадносінаў аднагодак.
Для спаткання
Тут выбар залежыць ад таго, якія эмоцыі вы хацелі б перажыць разам і наколькі даўно знаёмыя. Калі нядаўна, абірайце пазітыўную музычную камедыю “Галасы вялікай краіны”.
Кадр з фільма. Фота kino-news.net.ua.
Для тых пар, якім хочацца больш вострых эмоцый, варта абраць фільмы, дзе мадэлюецца гульня са смерцю. Такія фільмы вучаць цаніць кожнае імгненне, а вы, вядома, не супраць, каб ваша спатканне трапіла ў гэты спіс. Таму абірайце постапакаліптычны блокбастар “5-я хваля” ці антыутапічную фантастыку “Мафія: Гульня на выжыванне”.
Кадр з фільма. Фота onfillm.ru.
Калі ў вас душэўная рана
Тут у вас два шляхі. Для тых, у каго “ўсё закончанае” і для тых, хто “верыць у другі шанец”.
Убачыўшы, як Леанарда ды Капрыё хаваецца ад холаду ў трупе свайго каня, вы яўна зразумееце, што вашы праблемы – не горшае, што можа быць. Таму на крайняй стадыі душэўных перажыванняў схадзіце на шэдэўральную карціну “Выжыўшы”. І зачыніце дзверы, з якіх ідзе балючы холад.
Кадр з фільма. Фота cinemafia.ru.
А вось расійская камедыя “Статус: Свабодны” распавядае, як моцна хочацца вярнуць тое страчанае, што складана адпусціць. Што з гэтага атрымалася ў героя, вы ўбачыце ў кіно, а што атрымаецца ў вас – толькі ў вашых руках.
Падрабязней апісанне гэтых фільмаў чытайце ў папярэдніх выпусках “Афішы ад “РГ”:
Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае
Адпачываем на выхадных. Кіно: настальгія па савецкім дзяцінстве ці як выжыць у апакаліпсе
Адпачываем на выхадных. Кіно: вы гатовы выжыць для помсты ці рызыкнуць жыццём і адгадаць, хто мафія?
Тут глядзіце рэпертуар у кінатэатрах і тэатрах на наступны тыдзень.