Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Месцамі на дарогах галалёдзіца.
У суботу, 30 студзеня, ноччу ад -2 да +3, днём ад +2 да +8.
У нядзелю тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да +5.
Люты стартуе з цёплага надвор’я, з дажджамі і моцным ветрам.
У панядзелак, 1 лютага, часам мокры снег, дождж. Месцамі на дарогах галалёдзіца, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад -2 да +3, днём ад 0 да +6.
Пра надвор’е распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.
У Вілейцы паспелі правесці конкурс снежных скульптур (Фота)
Адпачываем на выхадных. Кіно: падбярыце фільм пад свой душэўны стан
Плануюць скараціць “дэкрэтны” адпачынак. Шукаем плюсы і мінусы разам з псіхолагам і доктарам