Туды шпіталізавалі 37-гадовага жыхара Мядзела з раненнем бакавой паверхні грудной клеткі.

Мужчына пражывае разам з 30-гадовай сужытніцай, яны здымаюць пакой ў райцэнтры. Калі мядзельчанін прыйшоў з працы дадому, жанчына была нападпітку. З-за чаго, мяркуюць, і ўзнікла сварка. У выніку жанчына ўдарыла мужчыну нажом у грудзі, прычыніла яму пранікальнае раненне, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Міхаіл Сакалдынскі.

Узбудзілі крымінальную справа за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Вядзецца следства. Жанчыну затрымалі.

Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

У Смаргонскім раёне падлетак выпаў з аўтобуса. Кіроўцу, які дапусціў гэта, асудзілі

На Мядзельшчыне цягач з паўпрычэпам з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва (Фота)

Аварыя ў Маладзечне: выязджалі заднім ходам і не бачылі адзін аднаго

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731