Акцыя курсаў “Мова Нанова”, якія ў нашым рэгіёне ідуць у Маладзечне і Астраўцы, пачалася больш, чым тыдзень таму. За гэты час у ёй паспелі паўдзельнічаць больш за паўтары тысячы беларускамоўных.
Узяць удзел вельмі проста. Пераходзіце на сайт на старонку movananova.by/perapis, дадаеце сваё фота, пішаце колькі слоў пра сябе і сцягваеце карцінку. Далей размяшчаеце яе ў сябе ў сацсетках і глядзіце потым на сайце ў агульнай галерэі.
Як дадаюць арганізатары, не бойцеся далучацца, калі вы не дасканала валодаеце мовай. “Нават калі вы “толькі трошку беларускамоўны”, “толькі з сябрамі” ці “толькі ў сне” – запаўняйце форму! Магчыма, ваш прыклад натхніць некага іншага!” – пішуць на сайце.
Ніжэй мы сабралі карцінкі, створаныя жыхарамі Маладзечаншчыны, Вілейшчыны, Смаргоншчыны, Астравеччыны, Мядзельшчыны, Валожыншчыны. Толькі Ашмяншчына пакуль што ў агульнай галерэе на сайце “Мова Нанова” не прадстаўленая беларускамоўнымі.
Заняткі ў Маладзечне ідуць па аўторках а 18-й гадзіне ў бібліятэцы “Верасок”. Уваход вольны!
Бліжэйшыя заняткі прысвечаныя тэме “Натольныя гульні”. У госці едзе Антось Янкоўскі, стваральнік першай беларускай “настолкі”.
У Астраўцы заняткі адбываюцца па серадах у актавай зале музычнай школы па вуліцы Кастрычніцкай, 13. У бліжэйшую сераду таксама тэма “Настольныя гульні”.
Эксперт наконт будаўніцтва свінакомплексу на Маладзечаншчыне на 100 тысяч галоў
Двое беларусаў звярнуліся ў Мінспорту і турызму са скаргамі на тураператара “Аўрора Тур”