Жыццё супрацоўніка вілейскай міліцыі год таму абарвала аварыя. Было яму толькі 25 год…

– Дзяніс сапраўды быў светлым радасным чалавекам. Мне б хацелася, каб ён такім жа заставаўся ў нашай памяці, – кажа намеснік начальніка па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Вілейскага РАУС Кацярына Млечка. – Ідэя правесці турнір узнікла таму, што Дзяніс захапляўся футболам, гуляў за каманды горада, райаддзела. Ідэю падтрымалі яго сябры і вырашылі правесці такі турнір у гадавіну.

Турнір памяці Дзяніса Шульгача прайшоў у нядзелю, 31 студзеня. Правялі яго на выездзе – у Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Перад пачаткам гульняў памяць віляйчаніна ўшанавалі хвілінай маўчання.

Удзельнічалі ў турніры чатыры каманды.

Тайм-аўт у `Юніёра`

Тайм-аўт у `Юніёра`

На пляцоўцы каманды райаддзела і ДЮСШ Зеніт

На пляцоўцы каманды райаддзела і ДЮСШ Зеніт

Перамагла ў турніры “Мехатроніка”, другое месца – за “Юніёрам”, трэцяе – у райаддзела ўнутраных спраў. Толькі па розніцы мячоў саступілі ім юныя футбалісты з каманды “ДЮСШ Зеніт”.

Узнагароджвалі прызёраў дыпломамі і медалямі з фатаграфіяй Дзяніса. Разам з Кацярынай Млечка ўручала іх спадарожніца жыцця Дзяніса – Надзея Шульгач.

Каманды-прызёры

Каманды-прызёры

Турнір выйграла каманда `Мехатроніка`. Фота Алеся Высоцкага.

Турнір выйграла каманда `Мехатроніка`. Фота Алеся Высоцкага.

Турнір зробяць традыцыйным.

– Гэта абавязкова. Будуць удзельнічаць каманды райаддзела, сяброў Дзяніса, усіх, хто яго ведаў, – кажа Кацярына Млечка. – А калі падрасце яго сын Мацвей, спадзяюся, ён збярэ сваю каманду на турнір. А Надзея вельмі дзякавала калегам і сябрам, што такім турнірам яны ўшанавалі памяць Дзяніса.

Больш падрабязна пра турнір чытайце ў бліжэйшым нумары “Рэгіянальнай газеты”.

Міліцыянеры на лыжні, міні-футбол у рэгіёне – падборка спартыўных навін з Маладзечна, Смаргоні, Мядзела, Вілейкі, Ашмянаў, Астраўца

Плэй-оф: у Маладзечна шанцы мінімальныя