Паводле яго слоў, сярэдняя дэкадная тэмпература паветра па Беларусі чакаецца на 9-10°С вышэй за кліматычную норму, якая складае мінус 4–8,5°С.

“У пачатку лютага актыўныя паўночнаатлантычныя цыклоны працягнуць пастаўляць у Беларусь сагрэтае Гальфстрымам акіянічнае паветра. Траекторыі іх зрушэння будуць пралягаць цераз краіны Скандынавіі, а цераз нас будуць ссоўвацца атмасферныя франты. Надвор’е застанецца анамальна цёплым”, – адзначыў сіноптык.

Паводле яго слоў, “першая палова чакаецца не толькі цёплай і сырой, але яшчэ і ветранай”, абвешчанае штармавое папярэджанне.

У аўторак, 2 лютага, часам ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман і галалёд. На большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 2°С, днём плюс 3–8°С, па паўднёвым захадзе да плюс 10°С.

У сераду на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу месцамі на дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–22 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 1–6°С, днём па паўднёвым усходзе да плюс 8°С.

“Пачынаючы з чацвярга вецер пачне сціхаць і ўсталюецца больш спакойнае надвор’е”, – адзначыў спецыяліст.

У чацвер, 4 лютага, часам невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 3°С, днём 0 – плюс 5°С.

У пятніцу часам невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 – плюс 2°С, днём мінус 1 – плюс 4°С.

У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску ападкаў будзе няшмат, па-ранейшаму цёплае надвор’е, паведаміў Рабаў.

У суботу, 6 лютага, месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег з пераходам у дождж). У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 – плюс 2°С, днём 0 – плюс 7°С.

У нядзелю месцамі невялікі дождж. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 3°С, днём плюс 2–7°С, па захадзе да плюс 9°С.

Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне

Самым халодным днём у Вілейцы было 1 лютага 1956 года, слупок тэрмометра апусціўся да -37,3. У Валожыне ў гэты дзень было -34,3.

А самым цёплым днём у Вілейцы было 7 лютага 1989 года, паветра прагрэлася да +9. У Валожыне 3 лютага 2002 года таксама было +9.

Самым халодным днём у Ашмянах было 4 лютага 2012 года, слупок тэрмометра апусціўся да -29,5.

Самым цёплым днём было 4 лютага 2002 года, паветра прагрэлася да +9.

БелаПАН.

Фармацэўт з Мала­дзечна Віктар Дубік: “Купляць падарункі ў аптэцы – гэта нармальна”

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: ці трэба скараціць працягласць адпачынку па доглядзе за дзецьмі?

Глядзіце, хто з рэгіёна паўдзельнічаў у перапісе беларускамоўнага насельніцтва, і далучайцеся самі