– І гэта ўжо 100%, – адказаў “Рэгіянальнай газеце” дырэктар каманды Сяргей Мельнікаў.
Кіраўніцтва клуба сустрэлася з кіраўніцтвам маладзечанскага стадыёна. Бакі заключылі дагавор на тое, што свае дамашнія матчы каманда вышэйшай лігі будзе гуляць у Маладзечне. Дагавор клуб “Іслач” перадаў у федэрацыю футбола.
–Мы прывязём свята ў горад, – кажа Сяргей Мельнікаў. – У Маладзечна будуць гуляць і БАТЭ, і “Дынама”. Да таго ж, гэта дададковыя грошы ў гарадскі бюджэт. Сезон пачнецца 2 красавіка.
Кошты на білеты будуць вядомыя бліжэй да гэтай даты.
У Маладзечне будуць гуляць каманды вышэйшай лігі?
Футбаліст з Маладзечна падпісаў кантракт з камандай вышэйшай лігі