Фізкультурна-аздараўленчы комплекс з-за зацягвання тэрмінаў ужо падаражэў на 30 мільярдаў, аплачаная будоўля на паперы і няякасная праца падрадчыкаў з-за слабага кантролю – за што дзяржкантроль прапаноўвае прыцягнуць вінаватых работнікаў УКБ да адказнасці.

Грубыя парушэнні заканадаўства, безгаспадарлівасць і нядбайнасць адзначылі падчас праверкі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Валожынскага раёна.

Праверку зладзілі работнікі Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю, упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, і “Беларусбанка”.

Праекты пыляцца, тэрміны перавышаюцца на чатыры гады

Падчас інвентарызацыі знайшлі 12 аб’ектаў, якія не стаялі на ўліку. На іх выдаткавана больш за 47 мільярдаў рублёў.

Сярод іх пабудова артэзіянскай свідравіны, пад’язной дарогі, лініі электразабеспячэння, сетак водазабеспячэння ў вёсцы Бузуны, якія завершаныя ў кастрычніку 2015 года і абышліся ў шэсць мільярдаў рублёў. Гэтыя аб’екты ўвялі ў эксплуатацыю, спісалі з бухгалтарскага ўліку ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. Але пасля не перадалі на баланс арганізацый, і аб’екты засталіся без гаспадара.

На момант праверкі ў прадпрыемстве лічыліся 54 незавершаныя аб’екты агульнай сумай больш за 92 мільярды рублёў. З іх 11 будавалі з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў. Па некаторых перавышэнне дасягнула чатыры гады.

Праектна-каштарысная дакументацыя па 39 аб’ектах незапатрабаваная і пыліцца на паліцах УКБ, некаторыя з іх завершаныя сем год таму. Іх агульная сума 4,2 мільярда рублёў.

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс падаражэў на 30 мільярдаў

У межах дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада” на 2011-2015 гады УКБ пачало абуладкаванне пяці аб’ектаў, з якіх цалкам не завершаны ніводны. Пры гэтым зацягванне тэрмінаў будаўніцтва звычайна цягне павелічэнне выдаткаў, часам у некалькі разоў.

Прывядзём да прыкладу работы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Валожыне. У ім запланаваны лазневы комплекс на 50 месцаў, басейн і спартзала. Гэты сацыяльна значны аб’ект у рабоце ад 2012 года, а падрыхтаваны толькі на 60%. І цана яго будаўніцтва ўжо павялічылася на 30 мільярдаў рублёў.

За работу заплацілі, а зрабілі на паперы

Такое “распыленне” сродкаў звычайна тлумачаць аднолькава – “няма сродкаў”. Але праверка паказала, што 100-працэнтнае фінансаванне пры адсутнасці кантролю ад заказчыка не гарантуе якаснае і своечасовае завяршэнне будоўлі.

За пабудову “інжынерных сетак і добраўпарадкаванне да квартала індывідуальнай забудовы ў вёсцы Кучкуны Валожынскага раёна” адна з камерцыйных арганізацый са згоды УКБ атрымала больш за 1 мільярд рублёў – усю неабходную суму за нібыта зробленую працу. Але аб’ект ад 2011 года так і не завершаны.

Калі пачалі разбірацца, то ўбачылі, што 80% работ на 800 мільёнаў рублёў фактычна зробленыя толькі на паперы, якая падпісаная і прадпрымальнікамі, і дзяржаўным прадпрыемствам.
З-за няякаснага тэхнічнага нагляду на іншых аб’ектах будаўніцтва падрадныя арганізацыі парушалі патрабаванні праектнай дакументацыі, працавалі няякасна і завысілі работы на агульную суму больш за 240 мільёнаў рублёў.

Расследуюць факт злоўжывання ўладай

Па выніках праверкі Камітэт прапанаваў мясцовым органам кіравання прыцягнуць вінаватых да адказнасці, выправіць парушэнні і разгледзець магчымасць дабудаваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс больш танна. Гэта магчыма за кошт аптымізацыі дарагіх матэрыялаў і работ, якія не ўплываюць на надзейнасць аб’екта.

Праваахоўныя органы па выніках праверкі ўзбудзілі крымінальную справу па факце злоўжывання ўладай.

Выбралі лагатып “Маладзечна – культурная сталіца Беларусі – 2016” (Фота конкурсных работ)

Утылізацыйны збор на аўтамабілі значна павялічваецца

Фармацэўт з Мала­дзечна Віктар Дубік: “Купляць падарункі ў аптэцы – гэта нармальна”

Плануюць скараціць “дэкрэтны” адпачынак. Шукаем плюсы і мінусы разам з псіхолагам і доктарам