28 студзеня ў Палацы культуры адбылася вечарына памяці Генадзя Каханоўскага

22 гады Генадзя Аляксандравіча няма побач з намі, але яго сябры, калегі, знаёмыя, проста неабыякавыя людзі заўсёды знаходзяць час, каб успамоніць добрым словам нашага земляка, рупліўца беларушчыны – Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага.

Менавіта такая сустрэча адбылася ў чацвер у Палацы культуры.

Расповед пра жыццёвы шлях Генадзя Каханоўскага чаргаваўся з відэаматэрыяламі пра яго, з расповедам яго сяброў і калег.

Цяперашняя дырэктарка Мінскага абласнога краязнаўчага музея Таісія Лянкевіч успамінае, што ёй давялося папрацаваць з Генадзем Каханоўскім усяго чатыры месяцы, але гэтага непрацяглага тэрміну хапіла, каб Таісія запомніла яго як чалавека, які заўсёды дасць параду і выслухае.

Таісія Лянкевіч

Таісія Лянкевіч

І сёння у сваёй працы музейныя работнікі кожны раз, калі праводзяць экскурсіі, узгадваюць імя Каханоўскага. А як жа іначай расказаць пра тое, што першыя ўспаміны пра Маладзечна адносяцца да 1388 года. Гэтую дату як раз і адкрыў Генадзь Каханоўскі. Або як, не успомніўшы яго імя, расказаць пра слуцкі пояс, які захозваецца ў музеі.

– Мы нядаўна падлічылі, – дзеліцца Татсія лянкевіч, – што ў нашым музеі каля 300 экспанатаў, якія адшукаў і прывёз у музей Генадзь Аляксандравіч.

Адам Мальдзіс дзеля гэтага вечара памяці адмяніў свой удзел у вельмі важным паседжанні ў Мінску. Прыехаў, каб расказаць пра сваё знаёмства з Каханоўскім, падарыў сыну Аляксандру Каханоўскаму каштоўную кнігу.

Адам Мальдзіс

Адам Мальдзіс

– Шаноўнае гаспадарства! – пачаў свой выступ Адам Іосіфавіч, – менавіта так да вас звярнуўся бы сам Генадзь Каханоўскі, таму што на сваёй зямлі трэба быць гаспадарамі.

У сваім выступе сын Генадзя Каханоўскага Аляксандр быў нешматслоўным. Але вельмі шчырымі і шчымлівымі прагучалі яго словы аб тым, што ён вельмі шкадуе, што ў свой час не распытаўся ў бацькі ўсяго, што трэба было распытаць. І што яго сын, унук Каханоўскага, Генік ужо цяпер цікавіцца тым, кім быў яго дзядуля. Любіць прыязджаць да бабулі ў госці і разглядаць кнігі ў працоўным кабінеце свайго дзядулі.

А былая дырэктарка кнігарні “Спадчына” Любоў Карповіч, якая выступала амаль напрыканцы сустрэчы агучыла прапанову, што можа ўжо варта было б паставіць помнік Генадзю Каханоўскаму.

Любоў Карповіч

Любоў Карповіч

– А грошы на помнік, я упэўненая, што дапамогуць сабраць тыя, для каго імя Генадзя Каханоўскага значыць вельмі і вельмі многае, – падсумавала Любоў Карповіч. 

Тамара Міжыгурская

Тамара Міжыгурская

Зінаіда Каханоўская і Надзея Харашэвіч гавораць пра сваіх мужоў, якіх ведалі ўсе, тое, чаго не ведаў ніхто

Падчас квэста ўдзельнікі прайшлі месцамі Генадзя Каханоўскага (+Фота)