Як уплывае музыка Моцарта на эмацыйны фон, як запамінаць новыя словы, як даць другое жыццё пластыкавым бутэлькам і ці сапраўды малако карыснае – такія тэмы ўздымалі сёлета юныя даследчыкі.

Выхаванцы садкоў і вучні пачатковых класаў змагаліся ў раённым конкурсе даследчых работ “Разумнікі і разумніцы” ў аўторак, 2 лютага. Ён адбыўся ў маладзечанскай школе №14 і быў прымеркаваны да Дня беларускай навукі.

Даследчыя работы былі размеркаваныя сярод чатырох секцый: “Свет дашкольніка”, “Юны прыродазнаўца”, “Лічылкі” і “Лінгвісцёнак”. Кожны ўдзельнік рыхтаваў адмысловы стэнд, у якім адлюстроўваў сваю працу, і абараняў яго перад журы.

У секцыі для самых маленькіх канкурсантаў удзельнічалі чацвёра выхаванцаў дзіцячых садкоў горада і раёна. Яны прапанавалі праекты на тэмы пра мёд, ласункі, другое жыццё пластыка і малако.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Некаторыя праекты малодшых школьнікаў прадугледжвалі правядзенне эксперыментаў адразу на месцы. Напрыклад, замяралі пульс да праслухоўвання музыкі Моцарта і пасля. І прыходзілі да высновы, што пасля пульс спакайнейшы, а эмацыйны фон нармалізуецца. У іншым праекце даследчыкі вывучалі супергерояў розных пакаленняў. Былі праекты, прысвечаныя навучанню: адзін вучыў трохгадовых дзяцей лічыць, іншы прапаноўваў спосабы запамінання новых слоў.

Даследчыкі прыроды прапаноўвалі, як вырасціць кавун, параўноўвалі прыродныя і штучныя фарбы, вывучалі карысць мюслі.

Канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў. Усяго ўдзельнічала 15 праектаў. У кожнай секцыі і намінацыі журы абрала пераможцу.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

У секцыі “Свет дашкольніка” перамог выхаванец дзіцячага садка №26 Станіслаў Хруцкі з працай “Піце, дзеці, малако, будзеце здаровыя”.

У секцыі “Юны прыродазнаўца” было дзве намінацыі. У намінацыі “Нежывая прырода” перамог вучань 2 “Б” класа СШ №9 Мікіта Герасімюк з работай “Фарбы ў палітры”.

У намінацыі “Жывая прырода” выйграла праца “Чаму пазелянеў кран-клапан”, якую распрацоўвалі вучні 4 “В” класа гімназіі №10 Іван Шавель і Ларыса Белік.

У секцыі “Лічылкі” перамог вучань 4 “А” класа гімназіі №7 Герман Калядзіч з даследаваннем “Што за цуда-прыбор”.

 У секцыі “Лінгвісцёнак” выйграў праект вучняў 3 “А” класа гімназіі №6 Аліны Губіч, Аліны Лазар і Цімафея Вароніна “Вузельчыкі на памяць”.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Літоўцам ламае мазгі, калі кажуць, што ВКЛ – беларуская дзяржава

Унук Анатоля Рогача перамог на конкурсе юных даследчыкаў

Расійскія гісторыкі назвалі імя упаўнаважанага НКВД у Вілейцы, адказнага за расстрэлы

На Вілейшчыне знайшлі сляды першабытных людзей

Як стаць на шарык, каб ён не лопнуў, чаму крухмал вадкі і цвёрды адначасова – шукаюць адказы маладыя навукоўцы

Рэальны досвед: як развіць абсалютны слых