Цягам 2015 года шведскія трэнеры дапамагалі некаторым беларускім выданням змяніць сваё аблічча. Вынікі курса падвялі ў апошнія дні студзеня. “РГ” узнагародзілі дыпломам “За паслядоўнае паляпшэнне знешняга выгляду выдання, найбольш удалае і правільнае выкарыстанне навыкаў, набытых у межах адукацыйнай праграмы “Дызайн і вёрстка газеты”.

У адукацыйнай праграме бралі ўдзел дзевяць рэгіянальных грамадска-палітычных выданняў. Асноўным трэнерам стаў шведскі эксперт у галіне друкаваных выданняў Юнас Сёдэрстром. Ён наблізіў дызайнераў і фатографаў беларускіх медыя да сусветных трэндаў у СМІ і правёў індывідуальныя кансультацыі з удзельнікамі кожнага выдання.

Юнас Сёдэрстром. Фота Ігара Мароза.

Юнас Сёдэрстром. Фота Ігара Мароза.

Фота Барыса Гарэцкага, baj.by.

Фота Барыса Гарэцкага, baj.by.

Галоўны рэдактар 'РГ' Аляксандр Манцэвіч. Фота Барыса Гарэцкага, baj.by.

Галоўны рэдактар ‘РГ’ Аляксандр Манцэвіч. Фота Барыса Гарэцкага, baj.by.

Дызайнер 'РГ' Ігар Мароз, трэнер Юнас Сёдэрстром, каардынатарка праграмы Вольга Вале, карэспандэнтка 'РГ' Настасся Роўда і галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч.

Дызайнер ‘РГ’ Ігар Мароз, трэнер Юнас Сёдэрстром, каардынатарка праграмы Вольга Вале, карэспандэнтка ‘РГ’ Настасся Роўда і галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч.

Чаму мы мяняемся

Летась мы шмат працавалі над удасканаленнем дызайну газеты.

Як у людзей часам з’яўляецца вельмі натуральная патрэба абнавіць стрыжку ці гардэроб, змяніць парфуму ці колер валасоў, так і ў газет час ад часу з’яўляецца патрэба штосьці ўдасканаліць.

Мяняецца свет, мяняецеся вы, чытачы, мяняемся мы. Верагодна, вы заўважылі, што апошнім часам у газеце стала больш фота вялікага памеру. Не таму, што нам няма чаго пісаць, проста добрае фота гаворыць само за сябе. Часам нават больш зразумела і эмацыйна, чым тэкст.

Адбыліся і іншыя змены.

Першыя палосы выдання пасля дапрацоўкі дызайну.

Калі ў вас дзесьці захоўваецца падшыўка газеты, пагартайце нумары канца 2014 – пачатку 2015 года. Як вы ацэньваеце новы дызайн? Ці значыць ён для вас штосьці? Дасылайце свае меркаванні звычайнай поштай на адрас: Вялікі Гасцінец, 68-а. Альбо пішыце на электронную скрыню: regionnews@rh.by. Ці проста завітвайце ў рэдакцыю і дзяліцеся сваімі меркаваннямі.

“Рэгіянальная газета” стала лепшай газетай 2015 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі

Фота з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшую рэгіянальную газету 2015 года

Пабыць у скуры журналіста: адзін дзень з жыцця “Рэгіянальнай газеты (Відэа)