У сераду, 27 студзеня, у гістарычнай майстэрні сабраліся не толькі гісторыкі і журналісты, але і людзі, якіх закранула вайна, тыя, хто прайшоў праз цяжкасці і выпрабаванні. Сярод удзельнікаў былі неабыякавыя да гэтай тэмы людзі.

Падчас сустрэчы выявіліся і былі вынесеныя на абмеркаванне вострыя пытанні сучаснага грамадства.

Прысутныя не саромеючыся выказвалі сваё стаўленне да падзей, якія адбываюцца ў свеце сёння. Параўноўвалі іх з падзеямі 70-гадовай даўніны. Спрабавалі адкрыта абмеркаваць пытанне і выказаць свае думкі наконт таго, хто вінаваты ў Галакосце. Заклікалі не забывацца на гэтую дату і не дапусціць таго, каб пра яе забыліся, або так і не даведаліся пра яе сучасныя школьнікі, моладзь.

Відэаапытанне, якое было прадстаўленае на пачатку сустрэчы, паказала, што выпадковыя людзі на вуліцы, не ведаюць, што за дата 27 студзеня.

Антаніна Чумакова, рэферэнт па выхаваўчай працы “Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна”, выступіла з прэзентацыяй пра самае буйное месца масавага знішчэння людзей у гісторыі чалавецтва, нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры і лагеры смерці “Аўшвіц”.

Дзень вызвалення “Аўшвіца” – 27 студзеня 1945 года і стаў ў далейшым Міжнародным днём памяці ахвяр Галакосту.

Аляксандр Грахоцкі, гісторык, дацэнт Гомельскага універсітэта, прасачыў развіццё памяці пра Галакост у еўрапейскіх і постсавецкіх краінах і шляхі яе ўшанавання.

Карэспандэнтка “Рэгіянальнай газеты” Наталля Тур  прадставіла даклад на тэму: “Тэма Галакосту ў публікацыях “Рэгіянальнай газеты”. У сваім дакладзе Наталля падкрэсліла, што  “Рэгіянальная газета” не імкнецца навязаць сваю пазіцыю ў адносінах да Галакосту, а лічыць важным даць магчымасць гаварыць і расказваць пра перажытае нешматлікіх сведкам.

У дакладзе Наталлі Тур прагучалі імёны Георгія Каржанеўскага, грамадскага актывіста з Валожына, які змагаўся за тое, каб на месцы расстрэлу яўрэяў не будавалі жылыя дамы. Успомніла Віктара Кур’яновіча, сына праведніка свету з вёскі Даўгінава Юльяна Кур’яновіча, які падчас вайны выратаваў яўрэйскую сям’ю.

Бурную рэакцыю ў слухачоў выклікала выступленне псіхолага Алены Яшчанка, з тэмай “Перажыванне траўмы на шляху да прымірэння”. Далёка не ўсе краіны гатовыя прыняць балючыя ўспаміны, каб рухацца далей. Беларусь адна з тых краінаў, якім яшчэ трэба будзе прыняцце і прызнанне. Бо Галакост, гэта не толькі трагедыя яўрэяў, гэта наша агульная трагедыя.

Спіс Кісялёва

“Забілі б і нас, і іх”, − як беларускі хлопчык з Даўгінава дапамагаў ратаваць яўрэйскую сям’ю са спіса Кісялёва

Дзе спалілі тысячы людзей у Красным, садзяць бульбу

На траіх з’елі скураны рэмень. Расказывае сын былога вязня канцлагера

Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі