Апошні раз “Рэгіянальная газета” была ў школе 25 верасня мінулага года. На сустрэчу ў канцы студзеня сабраліся тыя, хто не прысутнічаў той раз.

З аўдыторыі, дзе было некалькі дзесяткаў вучняў, гучалі самыя розныя пытанні, але ўсе яны былі вакол “Рэгіянальнай газеты” або прафесіі журналіста. Як стаць журналістам? Журналістамі нараджаюцца ці становяцца? Як журналісты бавяць вольны час? Ці можна пісаць пра сябе?..

Вучні распытвалі пра асаблівасці журналісцкай работы. Напрыклад, як сябе паводзіць, калі суразмоўца не хоча даваць інфармацыю. Журналістка дала параду “ўключыць” у сабе прафесіянала і кіравацца тым, чым інфармацыя важная для грамадскай супольнасці.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Юным суразмоўцам было цікава, ці самае галоўнае для прафесійнага карэспандэнта журналісцкая адукацыя. На гэта вучні атрымалі адказ, што для журналіста галоўнае адрозніваць факт ад меркавання.

На развітанне вучням прапанавалі паразгадваць сімвалы раёнаў, якія “РГ” зашыфравала ў сваёй фірменнай паштоўцы.

Цікавасць да гасцей-газетчыкаў не пакінула вучняў і настаўнікаў і пасля завяршэння сустрэчы. Самыя дапытлівыя задавалі пытанні і пасля таго, як аўдыторыя апусцела.

Чаму важна ладзіць сустрэчы для вучня

Аксана Ярашонак, педагог-арганізатар іль­янскай школы:

– Мы запрашаем на сустрэчы з вучнямі прадстаўнікоў розных прафесій. Гэта элемент прафарыентацыі, з якой мы імкнёмся працаваць на высокім узроўні, прычым з першага класа.

На такіх сустрэчах дзеці вучацца паводзіць сябе на мерапрыемствах рознай накіраванасці. А ўменне адказваць і задаваць пытанні незнаёмым людзям дапамагае развіваць упэўненасць у сабе.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Роза Шэрая, кіраўніца музея “Вілейшчына літаратурная” ў ільянскай школе:

– Сустрэчы пашыраюць кругагляд. Дзеці знаёмяцца з рознымі прафесіямі. Яны дапамагаюць патрыятычнаму і эстэтычнаму выхаванню. Сустрэчы вучаць слухаць, успрымаць інфармацыю з боку. Настаўнікі перад імі кожны дзень, а на сустрэчах новыя людзі, і іх слухаюць уважліва.

А пасля мы пішам пра сустрэчы ў школьную газету, што развівае веданне мовы. Падзея становіцца прадметам абмеркавання – пра яе расказваюць адзін аднаму, абмяркоўваюць.

Зоя Хруцкая Фота Аляксандра Манцэвіча.

Зоя Хруцкая Фота Аляксандра Манцэвіча.

Аляксандр Манцэвіч з вучнямі. Фота Розы Шэрай.

Аляксандр Манцэвіч з вучнямі. Фота Розы Шэрай.

Чаму важна ладзіць сустрэчы для работнікаў рэдакцыі

Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар “РГ”:

– Калі мы хочам заставацца запатрабаванымі, сустрэчы такія павінны ладзіцца рэгулярна, каб глядзець адно аднаму ў вочы, каб ведаць, чаго хоча аўдыторыя.

Канешне, дзеці такога ўзросту не з’яўляюцца асноўнымі чытачамі нашай газеты. Але ўжо праз пару гадоў яны прыйдуць на наш сайт, а, магчыма, разгорнуць старонкі “Рэгіяналкі”. І мы мусім ведаць, якой інфармацыі прагне новы чытач.

З іншага боку, вучні дзеляцца са сваімі бацькамі пра тое, што адбываецца ў школе. Магчыма, ужо сёння нехта з іх падпішацца на “РГ”. Ілья – мястэчка, слаўнае сваімі традыцыямі і землякамі, вельмі важны населены пункт на карце нашага рэгіёна, і было б недаравальна, калі б мы на гэта не звярталі ўвагі.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Аксана Ярашонак з вучнямі. Фота Аляксандра Манцэвіча.

Аксана Ярашонак з вучнямі. Фота Аляксандра Манцэвіча.

Знайшлі тых, хто ад імя Міністэрства ўнутраных спраў патрабаваў грошы быццам бы за порна на камп’ютары

Валожын: пасля праверкі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ўзбудзілі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай

Як запал можа назаўсёды разбурыць гармонію пачуццяў – упершыню ў спектаклі без слоў паказалі шматаблічча кахання

Фармацэўт з Мала­дзечна Віктар Дубік: “Купляць падарункі ў аптэцы – гэта нармальна”