На гэтым тыдні кінатэатр песціць сваіх гледачоў прэм’ерамі. Іх адразу пяць, і кожная мае чым здзівіць.

Кадр з фільма. Фота kinopoisk.ru.

Кадр з фільма. Фота kinopoisk.ru.

“Тут усе хочуць выжыць, а для гэтага трэба дзейнічаць зладжана”. Драма “І грымнуў шторм” заснаваная на рэальных падзеях. Ва ўсіх здараецца час, які правярае нас на трываласць. Фільм распавядае якраз такую гісторыю – пра адну з найвыбітных выратавальных аперацый у гісторыі Берагавой аховы ЗША, якая адбылася ў 1952 годзе. Тады супрацоўнікі ў самы разгар шторму спрабавалі выратаваць экіпаж двух нафтавых танкераў на драўляных маторных лодках.

Гэта карціна дакладна паказытае гледачам нервы, ды яшчэ і ў фармаце 3D. Разам з тым яна паказвае складанасць змагання не толькі са стыхіяй, але і з чалавечай прыродай у экстрэмальнай сітуацыі, прыгажосць гераічнага і самаахвярнага ўчынку, які ўзвышае чалавека.

Каханне: настройцеся да Дня закаханых

Кадр з фільма. Фота filmask.ru.

Кадр з фільма. Фота filmask.ru.

Расійская камедыя “30 спатканняў” пад слоганам “Хлопцаў многа не бывае” прысвечаная Дню закаханых. Дашы, якую іграе Наталля Мядзведзева, не шанцуе ў каханні. Яна перажывае разрыў з каханым. У інтэрнэце знаходзіць падказку, што перажыць гэта дапаможа адмысловая методыка: схадзіць на 30 спатканняў з рознымі маладзёнамі – і мужчына мары знойдзе цябе сам.

Ёй наканавана сустрэцца з самімі неверагоднымі кавалерамі і паспрабаваць разгледзець тое, чаго чакае кожная жанчына.

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Расійская камедыя “Стаўка на каханне” таксама дадасць вам святочнага настрою. Галоўны герой набывае пярсцёнак для каханай, каб зрабіць прапанову. Але губляе яго ў рацэ, куды ўпала і дарагая машына сябра.

Цяпер яму давядзецца замест сябра ехаць у Лас-Вегас, каб сыграць у покер і зрабіць галоўную стаўку ў жыцці.

Для адчайных кінаманаў: беларуская драма ці своеасаблівы герой ад “Марвэл”

Кадр з фільма. Фота im.by.

Кадр з фільма. Фота im.by.

Беларускі кінематограф прапануе камедыйную драму “Фартуна”. Гэтая гісторыя пра Дзмітрыя, аматара гульнявых аўтаматаў. Ён апраўдвае сваё захапленне і перад сабой, і перад жонкай Ксюшай тым, што ўжо шмат уклаў у захапленне, і ўжо дакладна павінен выйграць. І аднойчы яму пашчасціла – ён выйграў шыкоўны “Мерседэс”. Так ён сказаў Ксюшы.

Маладыя людзі едуць на машыне ў Піцер, у якім Ксюша раней ніколі не была. Падчас паездкі ён удакладняе, што машыну яму падарылі. Ксюша пытаецца, няўжо цяпер яны збягаюць. Дзмітры адказвае: “Яны могуць перадумаць”.

Кадр з фільма. Фота kinomarvel.info.

Кадр з фільма. Фота kinomarvel.info.

“Толькі не думай, што станеш супергероем. Мы зробім цябе суперрабом”. Фантастыка “Дэдпул” ад студыі “Марвэл” прапануе гісторыю пра наёмніка, у якога пастаянна мяняецца клеткавая структура, з-за чаго свядомасць мае сумніўную разважлівасць.

Гэта сумесь своеасаблівага гумару і боек, якую ацэняць аматары коміксаў.

Адпачываем на выхадных. Кіно: падбярыце фільм пад свой душэўны стан

Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае

Выбралі лагатып “Маладзечна – культурная сталіца Беларусі – 2016” (Фота конкурсных работ)

Як запал можа назаўсёды разбурыць гармонію пачуццяў – упершыню ў спектаклі без слоў паказалі шматаблічча кахання