Пабачыць яе можна ў выставачнай зале імя Сілівановіча.

На выставе прадставілі каскі пажарных, салдатаў савецкай і нямецкай армій часоў Другой сусветнай вайны, паліцыі, фуражкі вайскоўцаў СССР і міліцыянераў, а таксама кепкі.

Можна пабачыць 22 прадметы з фондаў краязнаўчага музея і прыватнай калекцыі Андрэя Дударчыка.

 З гісторыі галаўных убораў

Успамінаючы палітыкаў і военачальнікаў, мы рэдка ўяўляем іх без галаўнога ўбору. Ён становіцца сімвалам падзей і эпох.

Пачнём размову з каскі. Каска або шлем стальны з’явіўся даўно. Металічны шлем насілі легіянеры Юлія Цэзара, старажытнагрэчаскія вайскоўцы. Металічныя шлемы знаходзяць у скіфскіх курганах. У Кіеўскай Русі разнастайныя металічныя шлемы прымяняліся дастаткова шырока.

 У Еўропе ў эпоху сярэднявечча цяжка ўявіць сабе рыцара і проста воіна без ахоўных металічных даспехаў і шлема. Каска ў строгім разуменні гэтага слова – гэта купалаабразны, звычайна скураны, радзей фетравы галаўны ўбор.

З’явілася каска ў рускай арміі ў 18 стагоддзі. А ўжо ў пачатку 19 стагоддзя каскі сталі асноўным галаўным уборам рускіх драгунаў і кірасіраў, да сярэдзіны стагоддзя ў перыяд праўлення імператара Мікалая І скураная каска становіцца асноўным галаўным уборам.

Дзякуючы таму, што ў мінулым стагоддзя адбыліся падзелы касак на ваенныя, прамысловыя, пажарныя, паліцэйскія і спартыўныя сёння вылучаецца пажарная каска.

Упершыню пажарныя каскі з’явіліся на тэрыторыі Францыі прыблізна ў 1750 годзе.

Матэрыялам для іх вырабу служыла скура і палатно. Французскія пажарныя, які працавалі непасрэдна з ручнымі насосамі для бяспекі надзявалі каскі з латуні, якія мелі вялікі грэбень.

Крыху пазней каскі такога тыпу пачалі шырока выкарыстоўваць для пажарных у іншых краінах свету, прычым дадзенаму атрыбуту імкнуліся надаць прыгожы знешні від. З гэтай мэтай на вонкавы бок каскі наносілі герб горада, на бакавых частках часцей можна было ўбачыць чаканку і іншыя цікавыя выявы.

Рускія пажарныя доўгі час захоўвалі галовы галаўнымі уборамі, якія прызначаліся першапачаткова для паліцыі. І толькі ў пачатку 19 стагоддзя царская Расія дала згоду на выкарыстанне ў рабоце пажарных шлемаў вынадзеных французамі. З цягам часу на змену латуневым каскам прыйшлі жалезныя, а затым пластмасавыя.

 Супрацоўнікі многіх дзяржаўных структур сёння носяць фуражкі – адзін з варыянтаў форменнага галаўнога ўбору.

Яе абавязкова носяць салдаты і афіцэры сухапутных войскаў, маракоў, паліцэйскіх, пажарных, кадэты ваенных вучылішчаў, і гэтак далей. Сёння немагчыма ўявіць ні аднаго прадстаўніка сілавых ведамстваў без фуражкі.

 Фуражная шапка ўпершыню стала прымяняцца ў расійскай арміі у 1797 годзе. Насілі яе ні салдаты і афіцэры, а фуражыры – людзі, адказныя за нарыхтоўку харчовых тавараў, гаручага і будматэрыялаў для патрэб ваенных часцей. Такія галаўныя ўборы знешне нагадвалі пілоткі, а не фуражкі ў нашым уяўленні. Яны выглядалі як каўпак, сагнуты напалам. А вось ў 1811 годзе гэты галаўны ўбор набыў знешні выгляд, які поўнасцю адпавядае сучаснай фуражцы.

 Першапачаткова фуражкі выкарыстоўваліся толькі салдатамі і афіцэрамі любых войскаў. Святочнае абмундзіраванне ваенных таксама дапаўнялася ківерамі, каскамі і афіцэрскімі капялюшамі.

Аднак варта заўважыць, што асаблівасці фасону фуражкі выдатна падыходзілі для служачых. Напрыклад, шырокія палі такога галаўнога ўбору выдатна абаранялі салдат ад дажджу і спёкі, а казырок – ад спякотнага сонца. Падобны галаўны ўбор надаваў вобразу служачага рэспектабельнасць і строгасць.

Выдатныя якасці фуражак сталі падставай для выкарыстання такіх прадметаў адзення ў супрацоўнікаў паштовых і чыгуначных арганізацый, у студэнтаў розных навучальных устаноў і ў іншых асоб.

Сёння фуражкамі карыстаецца вялікая колькасць служачых і прадстаўнікоў улады. Фуражка – знак сілы, улады і адказнасці, такі галаўны ўбор закліканы падкрэсліць высокі статус яго ўладальніка.

Не менш цікавы галаўны ўбор з багатай гісторыя з’яўляецца кепка. Першы галаўны убор, які называўся сугучна кепцы – кепі – з’явіўся у Францыі і быў часткай формы французскіх ваеннаслужачых. Кепі стала альтэрнатывай ваенным ківерам – цяжкім нязручным, падобным на цыліндры галаўным уборам, але таксама з казырком.

Спачатку казыркі кепі былі акруглымі, потым квадратнымі. Кепі з’яўлялася разнавіднасцю фуражкі, толькі больш зручнай і элегантнай. Сёння кепка распаўсюджаны галаўны убор, ім карыстаюцца не толькі ваенныя.

Рэпертуар на 5-11 лютага ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

Аляксандр Каханоўскі: “Шкадую толькі аб тым, што так мала распытаўся ў бацькі” (Фота)

 “Свая вёсачка, як родная маці”. Віляйчанка прэзентавала кнігу пра родную вёску (Фота)