Адбылося гэта на “Тыдні экіпіровачнага паўэрліфтынгу”, якія праходзіў у Ашмянах з 27 па 31 студзеня. 

У спаборніцтвах ўдзельнічалі больш за 200 спартсменаў  з Беларусі і Літвы.  Змагаліся яны за перамогу ў адкрытым чэмпіянаце рэспублікі ў трохбор’і і жыме лежачы сярод мужчын і жанчын і на адкрытых першынствах рэспублікі ў гэтых відах сярод юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак ды ветэранаў.

– Ашмянцы занялі ўсе першыя месцы ў камандным заліку ў тых спаборніцтвах, дзе ўдзельнічалі, –  кажа галоўны суддзя спаборніцтваў, кіраўнік аддзялення Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу па Гродне і Гродзенскай вобласці Міхаіл Станкевіч. – Забралі 10 Кубкаў: сярод юнакоў, дзяўчат, юніёраў, юніёрак,  жанчын і мужчын.

– Як так удалося?

– Мы ўжо год дзесяць мала што аддаём сапернікам. У нас моцная школа паўэрліфтынгу, добрая база. Тым больш у сябе дома падрыхтаваліся належна, доўга рыхтаваліся, каб перамагчы. Можа, не чакалі, што ўсё забяром, аднак так атрымалася. Асабліва напружаная барацьба была сярод жанчын і мужчын, але мы і тут камандай узялі першае месца.

У камандным заліку сярод юнакоў, юніёраў, юніёрак, мужчын і жанчын першыя месцы занялі прадстаўнікі каманды “Аякс-1” Ашмянскай ДЮСШ. А паміж дзяўчат перамагла каманда “Аякс-2” з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Фота з суполкі Укантакце SPARTA POWERLIFTING CLUB.

Фота з суполкі Укантакце SPARTA POWERLIFTING CLUB.

Выдатна выступілі на спаборніцтвах ашмянцы Крысціна Шлыковіч, Аляксандр Вараб’ёў, Альберт і Мацвей Станкевічы. Асабліва адзначае Міхаіл Станкевіч поспех Аліны Чашчынай:

–  Яна малайчына. Аліна заняла першыя месцы як сярод дзяўчат да 18 год, так і сярод юніёрак да 23 год, пабіла ўсе рэкорды сярод дзяўчат, і нават юніёрскі. А ёй жа ўсяго 14 год.

Сярод юніёрак устанавіла юная ашмянка новы рэкорд Беларусі у станавай цязе.  Рэкорд прыбавіў адзін кілаграм, і цяпер ён роўны 108 кілаграмам.

Аліна выканала нарматыў майстра спорту. У сакавіку яна збіраецца на чэмпіянат Еўропы ў Эстонію. Там ад Аліны таксама чакаюць паспяховага выступлення.

14-гадовая ашмянка Аліна Чашчына ўстанавіла новы рэкорд Беларусі сярод юніёрак. Фота з суполкі Укантакце трэнажорнай залы Алімп г. Лунінец.

14-гадовая ашмянка Аліна Чашчына ўстанавіла новы рэкорд Беларусі сярод юніёрак. Фота з суполкі Укантакце трэнажорнай залы Алімп г. Лунінец.

“ІП Мядзел” і “Зубраня” атрымліваюць па трэцяй перамозе

У гульнях другога тура чэмпіянату Мядзельскага раёна па міні-футболе 29 студзеня “Сілавік” абыграў каманду аддзела адукацыі спорту і турызму 7:3. Каманда “Зубраня” разграміла ФК Union Naroch 18:1. Хаця пасля першага тайму лік быў толькі 3:1.

Усе гульні трэцяга тура прайшлі 3 лютага. Каманда райвыканкама перайграла прадстаўнікоў Крывіцкага спецыяльнага ПТВ №3 закрытага тыпу 9:4.

ФК Union Naroch зноў прапусціў 18 галоў. На гэты раз ад “ІП Мядзел”. Лік сустрэчы 18:0 на карысць мядзяльчан.

“Юнацтва” перайграла каманду аддзела адукацыі спорту і турызму 8:1.

“Спадарожнік” у першым тайме годна супраціўляўся “Зубраня” – скончыўся тайм з мінімальнай перавагай апошніх 2:1. Але дапамог досвед гульцоў “Зубраня”. У выніку – іх перамога 5:2, расказаў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

Каманда райаддзела на надзвычайных сітуацыях знялася са спаборніцтваў, і ліку матчу з ёй ануляваны.

Лідзіруе пасля трох тураў каманда “ІП Мядзел”, “Зубраня” – на другім месцы. У абедзвюх камандаў па тры перамогі, але ў мядзяльчан лепшая розніца мячоў.

“Меліяратар” з Астраўца даў бой “Віліі”

Хоць “Меліяратар” знаходзіцца на апошнім месцы ў групе “Поўнач”, а “Вілія” са Смаргоні з вялікім адрывам ад пераследнікаў ідзе на другім. Першы матч паміж камандамі ў межах чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе “Вілія” лёгка выйграла 10:1.

Але матч у Астраўцы 31 студзеня атрымаўся баявы. Першы тайм завяршыўся ўнічыю 4:4, і ў другім астраўчане змагаліся годна. У выніку “Меліяратар” саступіў толькі адзін гол 10:11. Максім Яблонскі з “Віліі” здолеў забіць пяць галоў.

“Ашмяны” без шанцаў саступілі ў Іўі лідару групы, “Легендзе”, 2:16.