Конкурс правядуць у раённым Цэнтры культуры (былы Дом культуры чыгуначнікаў) 1 сакавіка, у першы дзень вясны.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу жанчын Маладзечанскага раёна 25-40 гадоў. Абавязковая ўмова: жанчына мусіць быць замужам і мець дзяцей.
Ужо вядома, што ў праграме абавязкова будзе некалькі дэфіле і выхад з дзецьмі. Удзельніцам трэба будзе падрыхтаваць візітоўку з прэзентацыяй сям’і.
– Праводзіць конкурсы для маладых дзяўчат ужо звыклая справа, у адрозненне ад конкурсу для замужніх паспяховых жанчын, якія гадуюць дзіця, – кажа намеснік дырэктара па творчай працы Маргарыта Шытыка. – Тым не менш, такіх жанчын у нашым горадзе вельмі шмат. Яны ўжо чагосьці дасягнулі, ім ёсць чым ганарыцца. Магчыма, гэта выклікае яшчэ большы ажыятаж. Разлічваем, што будзе яскравае шоу з яркімі эмоцыямі. Усе канкурсанткі абавязкова атрымаюць падарункі.
Ужо падалі заявы на ўдзел чатыры жанчыны.
Вызначаць найлепшую канкурсантку будуць мужчыны.
Летась раённы Цэнтр культуры здзіўляў жыхароў Маладзечаншчыны конкурсам на Містэра Маладзечна.
– Тады атрымалася шыкоўнае свята. Дагэтуль удзельнікі дапамагаюць у правядзенні розных нашых імпрэз, – узгадвае Маргарыта Шытыка. – Увесь час імкнёмся прыдумляць штосьці новае. Такога конкурсу для жанчын у Маладзечне яшчэ не было.
Заявы ад ахвотных пазмагацца за званне “Місіс Маладзечна-2016” прымаюць да 15 лютага па нумарах: 77-01-11 ці 8 (029) 161-00-10.
“Мяне гнала па лёдзе цэлы кіламетр”. Маладзечанскі рыбак просіць дапамагчы знайсці палатку
Фармацэўт з Маладзечна Віктар Дубік: “Купляць падарункі ў аптэцы – гэта нармальна”
Адпачываем на выхадных. Кіно: прыходзяць часы, якія правяраюць нас на трываласць