Малады вілейскі рок-гурт “Белая варона” выступіў з дэбютнай праграмай.

Музыка ў выкананні вілейска-маладзечанскага калектыву “Element”  гучала арыгінальна і насычана, а віртуозная ігра бас-гітарыста ўразіла ўсіх прысутных.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

 Рок-гурт “Mеаndr” са Смаргоні выступаў у нашым горадзе ўпершыню. Па-свойму ўнікальна і крэатыўна смаргонцы выконвалі песні ў жанры рускага року, і безумоўна, знайшлі прыхільнікаў сярод віляйчан.

Дэбютаваў на канцэрце таксама творчы дуэт Андрэя Каўзановіча і Таццяны Макарэвіч “Starblaster” c кампазіцыяй “Absolute love”. Іх выступ – гэта ўнікальны аўтарскі музычны прадукт, выкананы ў лепшых традыцыях еўрапейскага року 80-90-х гадоў.

Фота забяспечана Вольгай Шляпо.

Фота забяспечана Вольгай Шляпо.

Гурт “Kanflikt” з Маладзечна пакарыў прыхільнікаў “цяжкай” альтэрнатыўнай музыкі. Пад іх выступ самыя смелыя палымяна танцавалі ля сцэны.

Хэдлайнерамі рок-вечарыны быў гурт “Планета ўсіх”. Гэтаму вілейскаму калектыву ўжо больш за 5 гадоў. Падчас іх выступу амаль кожны другі спяваў разам з імі іх аўтарскія, з сэнсам, песні.

На канцэрце гурты ўдзельнічалі ў дабрачыннай музычнай эстафеце “Дабрыні быць!”. Ініцыятарамі акцыі з’яўляюцца самі музыкі: яны пералічваюць грошы на разліковы рахунак хворых на анкалогію дзяцей, выконваюць дзіцячую песню, выкладваюць відэа песні ў соцсетках з хештегами – такім чынам перадаюць эстафету іншым музыкам.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Фота Han ka з суполкі High-Powered Session. Вілейка. 30.01.16.

Адпачываем на выхадных. Кіно: прыходзяць часы, якія правяраюць нас на трываласць

На выставе ў Вілейцы паказваюць каскі, фуражкі і кепкі