Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 5 лютага 2016 года.

У паведамленні гаворыцца, што “выплата ўзнагароджання і іншых выплат фізічнай асобе, што спрыяюць выяўленню карупцыі, праводзiцца ў выпадках:

  • давання інфармацыі, прадметаў і дакументаў, якія садзейнічалі выяўленню карупцыйнага злачынства;
  • давання звестак аб месцазнаходжанні асобы, якая ўчыніла карупцыйнае злачынства і якую адшукваюць;
  • давання інфармацыі аб месцазнаходжанні грашовых сродкаў i iншай маёмасцi, атрыманых у выніку здзяйснення карупцыйнага злачынства;
  • садзейнічання прадухіленню або кампенсацыі шкоды, нанесенай карупцыйным злачынствам;
  • аказання іншага садзейнічання органам крымінальнага пераследу, якое мела значэнне для процідзеяння карупцыйным злачынствам.”

Калі гаворка ідзе пра цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства, то выплачваецца да 50 базавых велічынь, менш цяжкае – да 30 базавых.

Таксама прадугледжаны “выплаты кампенсацыйнага характару да 10 базавых велічынь на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць зробленыя фізічнай асобай выдаткі”. Выплата прызначаецца пракуратурай на падставе хадайніцтва органа крымінальнага пераследу пры прыняцці рашэння па крымінальнай справе, што паступіла для накіравання ў суд і ў некаторых іншых выпадках.

Гэта не тычыцца ваеннаслужачых або супрацоўнікаў дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія змагаюцца з карупцыяй. Не распаўсюджваецца дзеянне дакумента і на ўдзельнікаў працэсу пры вытворчасці па крымінальных справах. “Выплата ўзнагароджання і іншых выплат не робіцца фізічным асобам, якія аказваюць садзейнічанне ў выяўленні, спыненні, раскрыцці або расследаванні карупцыйнага злачынства, ва ўчыненні якога яны ўдзельнічалі”, – падкрэсліваецца ў пастанове.

БелаПАН.

Чытач пытае: “Чаму два дні патрэбна, каб атрымаць даведку ў Вілейскай паліклініцы?”

Місіс Маладзечна-2016 абяруць сярод замужніх прыгажунь, якія ўжо маюць дзяцей

“Мяне гнала па лёдзе цэлы кіламетр”. Маладзечанскі рыбак просіць дапамагчы знайсці палатку