У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты” прыйшоў ліст чытача Міхаіла. Ён жыхар шостага мікрараёна. Яму вельмі падабаецца, што раён новы, у ім шмат маладых сямей.

– Праз дарогу ад шостага мікрараёна ёсць зялёная зона, – піша чытач. – Але справа ў тым, што там няма пляцовак для дзяцей, элементарнай пясочніцы, лавачак, на якіх бы маглі адпачываць маладыя мамы, прысесці бабулькі ў цянёчку. Атрымліваецца, што ёсць толькі пляцоўкі для выгулу сабак.

Мужчына здзіўляецца, чаму камунальныя службы не могуць зрабіць лавачкі, паставіць пясочніцы – гэта ж нядорага.

Сітуацыю пракаментаваў намеснік дырэктара ўнітарнага прадпрыемства “Камунальнік” Алег Глаткі:

– Мне падаецца, што ў шостым мікрараёне хапае дзіцячых пляцовак і лавачак. Калі новыя дамы пабудавалі, то ў дварах устанаўлівалі дзіцячыя пляцоўкі. Летась былі ўладкаваныя пляцоўкі для выгулу сабак. Калі мужчына лічыць, што дзіцячых пляцовак мала, ён можа пагаварыць асабіста са мной і прапанаваць, дзе іх трэба зрабіць.

Намеснік дырэктара “Камунальніка” што­дзень ад панядзелка да пятніцы прымае наведнікаў з васьмі да паловы дзявятай.

Алег Глаткі адзначае, што 31 снежня 2015 года быў прыняты ўказ №535 “Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг”. Паводле яго, тэхнічнае абслугоўванне ўключае работы па ўтрыманні ў спраўным стане канструкцыйных элементаў пабудоў, інжынерных сістэм, падрыхтоўку жылых дамоў да эксплуатацыі ў вясенне-летні і асенне-зімовы перыяды. Іншымі словамі, у пераліку засталіся тыя віды работ, якія непасрэдна ўплываюць на тэхнічны стан пабудовы і якія не могуць выканаць самі жыхары.

Што датычыцца дзіцячых пляцовак, цяпер камунальныя службы і мясцовая ўлада павінны толькі ўстанавіць, адрамантаваць, умацоўваць, фарбаваць іх. Усё астатняе – за кошт жыхароў дома.

Фармацэўт з Мала­дзечна Віктар Дубік: “Купляць падарункі ў аптэцы – гэта нармальна”

Міліцыя запрашае абмеркаваць, як палепшыць закон

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: ці трэба скараціць працягласць адпачынку па доглядзе за дзецьмі?

Глядзіце, хто з рэгіёна паўдзельнічаў у перапісе беларускамоўнага насельніцтва, і далучайцеся самі

Эксперт наконт будаўніцтва свінакомплексу на Маладзечаншчыне на 100 тысяч галоў