У конкурсе “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя” перамог 66-гадовы аматар бегу з Маладзечна.
Для падвядзення вынікаў і ўручэння падарункаў рэдакцыя сабрала “круглы стол”, на які запрасіла ўдзельнікаў конкурсу. Для кожнага з іх “РГ” падрыхтавала падарункі, а галоўны прыз для пераможцы ўручыў дырэктар прадпрыемства “Лейбмю” Юры Міхасёнак. Ручны вібрамасажор з насадкамі атрымаў 66-гадовы аматар бегу Васіль Лябецкі.
Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікі абмеркавалі праблемы, звязаныя з вядзеннем здаровага ладу жыцця, а таксама ролю “Рэгіянальнай газеты” ў развіцці папулярнасці фізічнай культуры і спорту ў рэгіёне.
Юры Міхасёнак адзначыў:
– Я бацька траіх дзяцей, і мяне ўжо шэсць год натхняюць тыя, хто ўкладае ў сваё здароўе. Няпраўда, што здароўе не залежыць ад нас. Ад нас залежыць і харчаванне, і ці робім мы зарадку, ці трымаемся рэжыму дня. Прыемна, што пераможца конкурсу трымаецца фізічнай нагрузкі ў сваім ўзросце.
Юры Міхасёнак. Фота Наталлі Тур.
Аксана Ярашонак адзначыла, што, калі б сама не ўдзельнічала ў конкурсе, то галасавала б за Васіля Лябецкага.
Васіль Лябецкі далучыўся да кампліментаў гаспадарам мерапрыемства, назваўшы “РГ” адной са справядлівых газет, якая не згладжвае вострыя вуглы.
Удзельнікі абмяркоўвалі стан культуры, у тым ліку фізічнай, сярод моладзі. Спадар Васіль падзяліўся назіраннямі, што раніцай парк нібы ў дымавой заслоне – навучэнцы, ідучы на заняткі, шмат кураць. Яго турбуюць і непаважлівыя адносіны паміж сабой сярод моладзі, асабліва брыдкаслоўе ў прысутнасці дзяўчат і калі самі дзяўчаты дазваляюць гэта сабе.
На думку пераможцы, прычына ў тым, што зніжаецца агульны ўзровень культуры, часткай якой з’яўляецца фізічная культура.
Аксана параўнала ўзровень здаровага ладу жыцця ў вёсцы і ў горадзе. Жанчына лічыць, што ў вёсцы лепш бачныя любыя заганы і што пэўныя ўмовы для заняткаў ёсць. Ёсць бацькі, якія возяць на бокс у Маладзечна, на айкідо ў Мінск – было б жаданне, то і магчымасць знойдзеш.
Але Васіль Лябецкі ўсё ж палічыў, што платныя гурткі і секцыі могуць адбіваць частку магчымых наведнікаў.
Аксана Ярашонак і Аляксандр Манцэвіч.
Пераможцы: што вас падштурхне
Аксана падзялілася тым, што яе да пахудзення на 30 кілаграмаў пасля родаў вельмі падштурхнулі “добрыя парады”. Некаторыя знаёмыя ўпэўнівалі, што яна ніколі не верне ранейшую вагу, хай нават не тлуміць сабе галаву. Гэта толькі распаліла жанчыну і дапамагло дамагчыся выніку.
Удзельнікі пагадзіліся, што ў любым выпадку ў імкненні да здаровага ладу жыцця вельмі важная падтрымка сям’і.
– У кожнай сям’і трэба, каб быў турнік, – параіў Васіль Лябецкі. – Але ўсё трэба ў меру. Не варта бегаць так, што язык збоку боўтаецца, нібы піянерскі гальштук. Фізічныя практыкаванні павінны прыносіць задавальненне. І ніколі не глядзіце на тых, хто круціць пальцам вакол скроні. Мне гэтак жа круцілі.
А калі бачылі, што за сталом амаль не п’ю, то ставілі на мне крыж – “хворы”. Але ідуць гады, і паступова сыходзяць тыя, хто круціў пальцам. А я працягваю бегаць і адчуваю сябе выдатна – лепшым у краіне ў сваёй узроставай групе.
Выбіраем пераможцу конкурсу “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя”
Конкурс ад “РГ”: Натхняй сваёй гісторыяй здароўя
Салон-магазин “Островок Здоровья” предлагает массажное оборудование для домашнего использования:
- массажная накидка для спины
- массажная подушка для поясницы
- ручные массажеры
- массажеры для стоп
Каждому посетителю апробация массажного оборудования бесплатно!
Ждем Вас по адресу в Молодечно: В. Гостинец, 143-15 ТУ “Тройка”, вход в магазин “Соседи”.
Тел. (8029) 753-32-02.
Частное предприятие “Лейбмю”. УНП 691891970
ТАА “Рэдакцыя газеты “Рэгіянальная газета”. УНН 600288444