Гадзіна Зямлі  гэта штогадовае мерапрыемства, арганізаванае Фондам дзікай прыроды ў 2007 годзе, якое стала штогадовай традыцыяй для ўсіх, каму не абыякавае навакольнае асяроддзе. Акцыі праходзіць у апошнюю суботу сакавіка з 20:30 да 21:30 па мясцовым часе. Сутнасць заключаецца ў сімвалічным адначасовым адключэнні электрычнасці і непатрэбных бытавых прыбораў на 1 гадзіну. Такім чынам усе ўдзельнікі акцыі дэманструюць сваю экалагічную адказнасць і клопат пра навакольнае асяроддзе.

У Беларусі ініцыятарам і арганізатарам акцыі з’яўляецца Таварыства “Зялёная сетка” пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

З кожным годам да акцыі падключаюцца ўсё больш людзей, і яшчэ больш адміністрацыйных будынкаў і кафэ адключаюць сваю падсвятленне на адну гадзіну. У 2015 годзе ў рамках Гадзіны Зямлі было зэканомлена 101 кВт/г электраэнергіі. У гэтым годзе Беларусь у восьмы раз далучыцца да акцыі, якая адбудзецца 19 сакавіка.

Мы шукаем ініцыятараў і арганізатараў міжнароднай акцыі “Гадзіна Зямлі” ў абласных цэнтрах Беларусі!

Для таго, каб узяць удзел у конкурсе, неабходна:

  • мець нястрымнае жаданне пакінуць горад без электрычнасці на 1 гадзіна;
  • быць жыхаром Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай або Мінскай абласцей;
  • запоўніць заяўку на ўдзел у конкурсе;
  • дэдлайн падачы заяўкі  14 лютага (уключна).

Арганізатары акцыі абяруць і падтрымаюць 6 заявак з 6 абласцей.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з жаданнем удзельнічаць у конкурсе, пішыце на: todapsh@gmail ці тэлефануйце па тэлефоне: +375 29 129 16 10.

Месца і места – які сэнс гэтыя словы маюць у беларускай мове

Збярыце анлайн-пазл з выявай чыгуначнага вакзала ў Маладзечне

Заняткі на трэнажорах, у басейне – як выхаванцаў садка №7 прывучаюць да здаровага ладу жыцця