Іх у спартыўнай зале шэсць: штанга і мяч задзейнічаюць плечавыя мышцы;  “паветраная прагулка” і батут развіваюць каардынацыю руху, задзейнічаюць мышцы ног; для ног – бегавы трэнажор, ровар, практыкаванні з пругкім мячом – фітболам задзейнічаюць мышцы брушнога прэса.

Трэнажоры таксама ёсць у дзіцячых садках №№16, 17, 19 у Маладзечне, а таксама ў чысцінскім дзіцячым садку.

– Заняткі фізкультуры праходзяць чатыры разы на тыдзень, – расказвае кіраўнік фізічнага выхавання Аксана Васільева. – Два разы – у спартыўнай зале, па адным – на вуліцы і ў басейне.

Заняткі дзеляцца на тры часткі: уводная, асноўная і заключная.

Падрыхтавацца да нагрузкі

Уводная накіраваная на тое, каб разагрэць мышцы, падрыхтавацца да фізічнай нагрузкі. Напрыклад, спачатку дзеці спакойна ідуць па зале, потым перахо­дзяць на пяткі, ідуць упрысядкі, махаюць рукамі. Потым – сілавыя практыкаванні ў парах.

– Каб адпачыць, дзеці робяць дыхальныя практыкаванні, – дзеліцца досведам кіраўнік фізвыхавання. – Напрыклад, уяўляюць, што надзімаюць шарык, а пасля быццам ён лопаецца. Гэта заданне вельмі вясёлае для дзяцей.

Рухомыя гульні – частка заняткаў

Падчас асноўнай часткі – заняткі на трэнажорах. На адным з іх дзеці займаюцца некалькі хвілін, потым пераходзяць на іншы. Такім чынам задзейнічаюць усе мышцы.

– Дзецям вельмі падабаецца займацца на трэнажорах, – дзеліцца Аксана Васільева. – Так яны адчуваюць сябе больш дарослымі, а таму і паводзіны ў іх адпаведныя: больш паслухмяныя, дысцыплінаваныя.

Напрыканцы – заданні на расцяжку. Гэта робіцца для таго, каб мышцы не балелі.

 – Каб дзецям было цікава, у заняткі ўваходзіць элемент гульні, – расказвае Аксана Васільева. – Напрыклад, ім вельмі падабаецца гульня “Сабачка ў норцы”. Дзеці становяцца ў круг, ногі трымаюць на шырыні плячэй. Некалькі дзяцей пад музыку бегаюць па крузе. Калі музыка спыняецца, кожны як мага хутчэй павінны забегчы ў норку. Хто не паспеў, мяняецца з тым дзіцем, які ў кружку.

Многія заданні выконваюцца пад музыку, таму ў дзяцей бадзёры і вясёлы настрой.

Заняткі робяць дзяцей больш уважлівымі

Заняткі не толькі развіваюць сілу, лоўкасць, каардынацыю, але таксама фарміруюць уважлівасць і паслухмянасць. Усе заданні выконваюцца па камандзе трэнера.

У канцы заняткаў кіраўнік фізічнага выхавання пытаецца, наколькі дзецям спадабаліся практыкаванні. Кожны з радасцю дзеліцца сваімі перажываннямі: камусьці падабаецца круціць колы ровара, камусьці больш даспадобы бегаць.

Бацькам кіраўнік фізвыхавання раіць займацца з дзецьмі і дома.

– Цяпер дзеці большасць свайго часу праводзяць каля тэлевізараў, планшэтаў, камп’ютараў, – разважае трэнер па фізвыхаванні. – А сумесныя заняткі фізкультурай, выкананне нават самых простых практыкаванняў загартоўвае дзіця фізічна, паляпшае адносіны з бацькамі.

Сілу правяраюць скокамі

На заняткі ў сёмы дзіцячы садок 29 студзеня завіталі і іншыя кіраўнікі фізічнага выхавання, пасля падзяліліся формамі работы з дзецьмі.

Кіраўнік фізічнага выхавання садка №1 у Маладзечне Наталля Сезіна адзначыла, што заняткі на трэнажорах спрыяюць таму, што дзеці становяцца больш дарослымі, ім цікава асвойваць новыя формы працы, знаёміцца са спартыўным абсталяваннем.

– Кіраўнік фізічнага выхавання ў садку павінны прывіць любоў да актыўнага ладу жыцця. Пакуль гэта на несвядомым узроўні. Дзеці, напрыклад, правяраюць сваю сілу і трываласць скокамі.– усміхаецца педагог. – Хто вышэй скокне, той і здаравейшы. У больш свядомым узросце яны будуць наведваць фізічныя гурткі, займацца ў трэнажорных залах. Актыўны лад жыцця прынясе карысць.

На конкурсе даследчых работ у Маладзечне змагаліся дашкольнікі і малодшыя школьнікі (Фота)

Ці гатовае сучаснае грамадства да абмеркавання тэмы Галакосту?

“РГ” адзначылі дыпломам за новы выгляд газеты

Сіноптыкі прагназуюць анамальна цёплае надвор’е ў першай дэкадзе лютага (+цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне)

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Фота Галіны СІНІЦЫ.