Здымак даслала чытачка “РГ” Аўгіня Манцэвіч.
Зіма вяртацца не збіраецца: прагноз на тыдзень
На гэтым тыдні захаваецца анамальна цёплае надвор’е, з сярэдняй тэмпературай на 8–10 градусаў вышэй за норму, але будзе сыра і ветрана, паведамляе news.tut.by.
Першую палову тыдня надвор’е будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, якія будуць перамяшчацца з паўднёвага захаду Еўропы і прыносіць вельмі цёплае паветра з паўднёвых мораў.
У аўторак, 9 лютага, на большай частцы тэрыторыі ападкі – дождж, магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу –2 … +3°С, максімальная днём +2 … +7°С; па паўднёвым захадзе Беларусі ноччу +4 … +6°С, днём +8 … +11°С.
У сераду, 10 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … +7°С, максімальная днём +3 … +8°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.
Далей у бок Беларусі пачнуць ссоўвацца ўжо актыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць больш свежае надвор’е, і ападкаў стане больш.
У чацвер, 11 лютага, часам ападкі – мокры снег, дождж, днём па захадзе месцамі моцныя ападкі. Па ўсходняй палове Беларусі ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 … +5°С.
12–14 лютага, у пятніцу–нядзелю, часам чакаюцца ападкі – мокры снег, дождж. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу –3 … +3°С, максімальная днём 0 … +5°С, па поўдні месцамі да +7°С.
Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: ці павінны працадаўца забяспечваць работніка жыллём?
Чытач: у шостым мікрараёне ў Маладзечне мала дзіцячых пляцовак, затое шмат месцаў для выгулу сабак