Удзень 7 лютага выратавальнікам паведамілі, што гарыць аўтамашына ў гаражным кааператыве №5 па вуліцы Валынца.

Па прыбыцці ўстанавілі, што гарыць аўтамабіль “Аўдзі-80”, выпуску сярэдзіны 80-х год. У метрах сямі ад аўтамабіля ляжаў яго гаспадар, 63-гадовы пенсіянер.

Яго перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі доктар канстатаваў смерць. На целе мужчыне апёкаў не было, адзенне на ім незгарэлае.

Як мяркуецца, прычынай смерці стаў інфаркт.

Відавочцы бачылі, як мужчына бег з вядром, шукаў ваду. Вады каля іх не было, і ён пабег далей. Потым заўважылі дым ля яго гаража і ўбачылі, як мужчына упаў ля машыны і больш не падымаўся. Выклікалі хуткую дапамогу і выратавальнікаў.

Першапачаткова аўтамабіль знаходзіўся ў гаражы. Магчыма, што яго рамантавалі і ўзнікла загаранне. Напэўна, мужчына сам выштурхнуў аўтамашыну, што загарэлася, з гаража і спрабаваў яе тушыць.

Са слоў сваякоў, мужчына раней ляжаў у бальніцы з праблемамі з сэрцам. Пра ўсё гэта расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Учора ў Вілейцы на пажары загінуў мужчына

Шукаюць яшчэ аднаго жыхара Мядзельшчыны, які паехаў на заробкі ў Расію


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731