Пра акцыю “Валянцінка для Ганначкі” расказвалі многія сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і “Рэгіянальная газета”. Майстрыхі з розных гарадоў прапанавалі валянцінкі і іншыя тавары, напрыклад, мыла ручной работы, падушкі, галаўныя ўборы, тэкстыльныя сэрцайкі, магніцікі, мяккія цацкі і шмат іншага. Грошы ад іх продажу пайшлі на лячэнне дзяўчынкі.
За час акцыі прададзена 186 валянцінак на суму 7 мільёнаў 835 тысяч рублёў.
Акцыя пачалася ў пачатку студзеня, меркавалі скончыць яе 14 лютага, у Дзень закаханых. Аднак ініцыятары вырашылі не спыняцца на гэтым, а працягнуць збіраць грошы на лячэнне іншых дзяцей. Частку валянцінак перадалі для продажу на дабрачынных кірмашах і аўкцыёнах.
Цяпер грошы збіраюць на лячэнне сямі дзяцей
1. Анастасіі Сарокі з Жабінкі. У дзяўчынкі медуластома – злаякасная пухліна, якая паражае цэнтральную нервовую сістэму.
2. Амеліі Матвейчык з Ваўкавыска, ёй патрэбны грошы на рэабілітацыю ў Кітаі.
3. Анэліі Яраш з Мінска. У дзяўчынкі алалія – расстройства маўлення, для якога характэрная поўная ці частковая няздольнасць дзіцяці гаварыць.
4. Соні Сосенкавай з Кобрына. У яе стэноз гартані – гэта частковае ці поўнае звужэнне прасвету гартані, якое перашкаджае праходжанню паветра пры дыханні.
5. Максіма Максімовіча з Кобрына. У яго дзіцячы цэрэбральны параліч, хвароба якая характарызуецца замаруджваннем разумовай дзейнасці
6. Стасі Якімовіч са Светлагорска. У яе дзіцячы цэрэбральны параліч, гэта захворванне рухальных парушэнняў.
7. Кацярыны Субач з Гродна, дзяўчынцы трэба лячэнне ў Кітаі.
Нядаўна скончыўся аўкцыён у дапамогу Ганначкі і ў інстаграме. Там прадалі 49 лотаў, але суму яшчэ не падлічылі. Далей аўкцыён будзе падтрымліваць Ягора Дузя з Гродна. Яму неабходная аперацыя ў Ізраілі.
Свае лоты з дабрачыннага праекта “Далонька” Ганначка Клявец перадала для Арцёма Бараноўскага з Мазыра. У хлопчыка міяпатыя – нервова-мышачнае захворванне, якое характарызуецца паражэннем мышцаў.
Да акцыі далучылася грамадская арганізацыя. Яе ўдзельнікі купілі валянцінкі, у якія ўклалі інфармацыю пра Ганначку, Анэлію Яраш, Амеліі Матвейчык, Максіма Максімовіча і іншых. Паштоўкі раздавалі на вуліцы прахожым, каб і тыя далучаліся да акцыі.
Валянцінкі з інфармацыяй пра хворых дзяцей раздавалі на вуліцы. Фота забяспечана Алёнай Чыжэўскай.
Фота забяспечана Алёнай Чыжэўскай.
Замовіўшы падарунак у суполках, вы дапамагаеце дзіцяці атрымаць надзею на выздараўленне.
Валянцінка ручной работы можа дапамагчы двухгадовай Ганначцы атрымаць шанец на выздараўленне
У Маладзечне пройдзе лекцыя, прысвечаная Ігнату Абдзіраловічу
На Валожыншчыне распусціліся пупышкі (Фотафакт + прагноз надвор’я на тыдзень)