Адпаведнае распараджэнне даў 8 лютага ў час прамой лініі з жыхарамі Мінскай вобласці старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра.

Нагодай да даручэння стаў званок гараджаніна. Мужчына распавёў кіраўніку сталічнага рэгіёна пра цэлы шэраг праблем, з якімі ён сутыкаецца пры карыстанні водаправоднай вадой. Паводле яго слоў, адным з найбольшых нараканняў з’яўляецца непрыемны пах, які з’яўляецца нават пасля кіпячэння. “Санэпідслужбе раёна неабходна правесці праверку, зрабіць замеры, вывучыць працэс ачысткі вады”, – распарадзіўся старшыня аблвыканкама.

Пры гэтым Сямён Шапіра нагадаў, што ў шматлікіх населеных пунктах праблема з якасцю пітной вады, на жаль, з’яўляецца актуальнай. Адна з прычын –  значнае ўтрыманне ў ёй жалеза. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў Мінскай вобласці працягваецца рэалізацыя мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада”. “Будаўніцтва шэрагу станцый абезжалезвання вады яшчэ не завершана. Пэўныя дзеянні ў гэтым напрамку намечаны. Каб завяршыць у галіне усю працу па “Чыстай вадзе”, рэалізаваць усе пачатыя праекты, трэба каля 500 мільярдаў рублёў у няпросты для эканомікі час”, –  канкрэтызаваў Сямён Шапіра.

Усяго за час тэлефонных зносін з грамадзянамі Сямён Шапіра разгледзеў 14 зваротаў.

Працягваецца акцыя “Валянцінка для Ганначкі”, цяпер збіраюць грошы на дапамогу іншым дзецям

“Рабочыя “Будаўніка” не вінаватыя ў тым, што мы трапілі ў абцугі”. Няпростая сітуацыя склалася з будаўнічай арганізацыяй у Маладзечне

На Валожыншчыне распусціліся пупышкі (Фотафакт + прагноз надвор’я на тыдзень)