Акцыя пачнецца сёння, 12 лютага. І працягнецца да 19 лютага.

Падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі звернуць пільную ўвагу на месцы, дзе найбольш пешаходаў.

Будзе арганізаванае штодзённае патруляванне ў цёмны час сутак населеных пунктаў, якія прылягаюць  да аўтамабільных дарог. Мэтай такога патрулявання стане  выяўленне пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў коннага транспарту, якія не выконваюць Правілы дарожнага руху, не карыстаюцца флікерамі.

Вадзіцелям трэба не забывацца прадстаўляць перавагу ў дарожным руху пешаходам на пешаходных пераходах. Увага ДАІ будзе скіраваная і на гэта.

Акрамя таго супрацоўнікі ДАІ правядуць сустрэчы ў калектывах і ўстановах адукацыі, дзе раскажуць аб прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызма.

Міліцыя просіць пра факты знаходжання на праезнай частцы дарогі сядзячых,

ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляць па тэлефоне: 77-16-56 альбо 102.

Алег Елісеенкаў: “Маладзечанцы – упрыгожанне зямлі беларускай”. Горад афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі – 2016

“Рабочыя “Будаўніка” не вінаватыя ў тым, што мы трапілі ў абцугі”. Няпростая сітуацыя склалася з будаўнічай арганізацыяй у Маладзечне

Тэст для бацькоў: якім вы выхаваеце сваё дзіця?