Чорная трагікамедыя “ГараШ”. Гэта ўжо інтрыгуе. Трэйлер заканчваецца запісам “Нацыянальнае беларускае (закрэслена) шабанаўскае кіно”.

Малады беларус з’ехаў у ЗША, дзе працаваў у крутым аўтасэрвісе. Каб яго не выслалі на радзіму, парваў беларускі пашпарт. Ад дэпартацыі гэта не выратавала.

У маладзёна ўжо склалася амерыканская мара, у яго заходнія планы на жыццё. А ён без дакументаў апынаецца ў Беларусі. Адзінае месца, дзе ён уладкаваўся без пашпарта – пякельны гараж у Шабанах. Ён сутыкаецца з рэаліямі прамысловай зоны. Знаёміцца з дзяўчынай, карае карумпаванага чыноўніка і адкрывае для сябе Беларусь занава.

Сур’ёзныя намеры распрацоўшчыкаў відаць ужо па дзвюх рэчах. Па-першае, яны зрабілі трэйлер, які адразу адшукваецца ў ютубе. Па-другое, яны зрабілі да трэйлера цітры па-английску! Гэтыя элементарныя два крокі некаторыя беларускія прадзюсары лічаць лішнімі, таму тыя, хто іх прайшоў, аўтаматычна зарабляюць два плюсікі на карысць свайго праекта. Сакрэт раскрываецца, калі мы чытаем спіс стваральнікаў – Андрэй Курэйчык у гэтай карціне выступае аўтарам ідэі, сцэнарыстам, прадзюсарам і рэжысёрам.

Кадр з фільма. Фота kultprosvet.by.

Кадр з фільма. Фота kultprosvet.by.

Анімацыя, якая парадуе арыгінальнымі галасамі

Кадр з фільма. Фота ovideo.ru.

Кадр з фільма. Фота ovideo.ru.

Мультфільм “Кракнутыя канікулы” – гэта расійская анімацыя, якая парадуе беларускіх гледачоў арыгінальнымі галасамі акцёраў, а не перакладчыкаў.

Пералётныя краквы з Расіі вырашылі правесці адпачынак на Гаваях. Але збіліся са шляху і апынаюцца на кітайскім востраве, дзе жывуць качкі-мандарынкі. Паміж двума чародамі ўзнікае шмат смешных і кур’ёзных сітуацый. Нік, сын імператара мандарынак, і Арыша, дачка камандзіра рускіх кракваў, знаёмяцца і становяцца сябрамі, пакуль іх таты спрачаюцца і б’юцца.

Дзеці павінны аб’яднаць мандарынак і кракваў і перамагчы вядзьмарку Марго, якая хоча знішчыць сонейка.

Кадр з фільма. Фота ovideo.ru.

Кадр з фільма. Фота ovideo.ru.

“Ён, канешне, нічога добра не зрабіў… Але і дрэннага нічога не зрабіў. А гэта, між іншым, рэдка калі бывае”. Расійская камедыя “Дзень выбараў 2” працягвае гісторыю Ігара Цапліна, які будзе выбірацца на трэці тэрмін. Дапамагаць яму будзе вядомая каманда піяршчыкаў.

“Прапануеш дэмакратычныя выбары? Гэта калі хто больш галасоў сабраў, той і перамог? Нечакана. Смела!”. Гумар на тэму расійскіх рэалій і палітычнага ладу, яркая карцінка, разнастайныя характары – гэтым сустрэне другая частка папулярнай камедыі.

Кадр з фільма. Фота  kino.otzyv.ru.

Кадр з фільма. Фота kino.otzyv.ru.

“Жанчына павінна валодаць добрымі ведамі ў спевах, танцы і мастацтве вайны”. Фантастыка “Гонар, перадузятасці і зомбі” – гэта антураж 19 стагоддзя і жахі ў стылі хадзячых мерцвякоў.

Элізабэт Бэнэт з сёстрамі вымушаныя супрацьстаяць мерцвякам, якія апанавалі Англію. А містар Дарсі вучыць дзяўчат, як выжыць у такіх умовах.

Вечарына для закаханых ў Вілейцы

Вечарына для закаханых  адбудзецца 14 лютага ў Вілейскім Палацы культуры.
Найбольш адметны момант праграмы  –  правядзенне жартоўнай рэгістрацыі шлюбу з уручэннем пасведчання пра каханне. У фотазоне ахвотныя змогуць зрабіць здымкі на памяць. Будуць гульні, конкурсы. Сярод гледачоў разыграюць прызы.  

Пачнецца вечарына ў 17:00. Мерапрыемства платнае.

Адпачываем на выхадных. Кіно: прыходзяць часы, якія правяраюць нас на трываласць

Адпачываем на выхадных. Кіно: падбярыце фільм пад свой душэўны стан

Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае