“Рэгіянальная газета” ладзіць акцыю для чытачоў у гонар Міжнароднага дня роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага.

Гэтым разам мы запрашаем настаўнікаў і вучняў паўдзельнічаць у двух розных конкурсах. Конкурсныя работы мы прымаем да 19 лютага. Просім удзельнікаў пазначаць нумары тэлефонаў, па якіх рэдакцыя зможа з імі звязацца.

“Рэгіянальная газета” як адзінае беларуска­мо­ў­нае выданне Павілля ладзіць гэтыя два конкурсы з мэтай падтрымкі беларускай мовы ў сферы адукацыі рэгіёна.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 сакавіка на курсах “Мова нанова” ў Маладзечне. Курсы праходзяць па адрасе: Вялікі Гасцінец, 121.

Конкурс ад “РГ” для школьнікаў: напішы эсэ і выйграй смартфон

Настаўнікі: за лепшы план урока – электронная кніга

У конкурсе мы прымаем работы настаўнікаў, якія працуюць ці працавалі ў школах рэгіёна. Прымаюцца планы па любым прадмеце, але толькі на беларускай мове.

Удзельнікі могуць дасылаць іх ад 12 да 21 лютага. Планы мы апублікуем на нашым сайце. Пераможцаў абярэ запрошанае журы, у склад якога ўваходзіць настаўніца хіміі СШ №12 у Маладзечне Тамара Сіняўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі “Логас” у Вілейцы Алёна Балуш, дырэктар СШ №5 у Маладзечне Яўген Макарэвіч.

Журы падвядзе вынікі 27 лютага.

Пераможца атрымае ад “Рэгіянальнай газеты” падарунак – электронную кнігу.

Планы можна даслаць на адрас regionnews@rh.by.

<!–

Кінаманаў парадуе фільм беларускага кінематографа – “ГараШ”. Дзе адпачыць на выхадных

Дзе найбольш зараблялі ў рэгіёне летась (Інфаграфіка)

Віляйчанам прапануюць выбраць назвы новых вуліц (Галасаванне)

–>